Хрысціянства
назад

САФОНІЯ 1

1Слова ГОСПАДА, якое было да Сафоніі, сына Кушы, сына Гедаліі, сына Амарыі, сына Эзэкіі, у дні Ёсіі, сына Амона, валадара Юды.

2Зьбіраючы, забяру ўсё з аблічча зямлі, кажа ГОСПАД.

3Забяру чалавека і скаціну, забяру птушак нябесных і рыбу марскую, і спакусы бязбожнікаў; і зьнішчу чалавека з аблічча зямлі, кажа ГОСПАД.

4І Я выцягну руку Маю на Юду і на ўсіх жыхароў Ерусаліму, і вынішчу з гэтага месца рэшткі Баала, і імя службітоў паганскіх са сьвятарамі,

5і тых, якія пакланяюцца на дахах войску нябеснаму, і тых, якія пакланяюцца і прысягаюць на ГОСПАДА, і тых, якія прысягаюць на валадара свайго,

6і тых, якія адступілі ад ГОСПАДА, і тых, якія не шукалі ГОСПАДА і не зьвярталіся да Яго.

7Змоўкні перад абліччам Госпада ГОСПАДА, бо блізка дзень ГОСПАДА, бо прыгатаваў ГОСПАД ахвяру, асьвяціў пакліканых Сваіх.

8І станецца ў дзень ахвяры ГОСПАДА, Я наведаю князёў і сыноў валадара, і тых, якія апранаюць адзеньне чужынскае.

9І Я наведаю ў той дзень усіх, якія скачуць праз парог, якія напаўняюць дом гаспадара свайго гвалтам і падманам.

10І станецца ў той дзень, кажа ГОСПАД, [будзе] голас крыку ад Брамы Рыбнай, і бядаваньне — з другога боку [гораду], і загуба вялікая — на ўзгорках.

11Галасіце, жыхары Махтэшу, бо будзе выгублены ўвесь народ Ханаану, усе, хто адважвае срэбра, будуць зьнішчаныя.

12І станецца ў той час, што Я са сьвечкамі абшукаю Ерусалім і наведаю мужоў, якія задубелі на дрожджах сваіх, якія кажуць у сэрцы сваім: «ГОСПАД ня робіць дабра і ня робіць ліха».

13І станецца багацьце іхняе здабычай, а дамы іхнія будуць спустошаны. Яны пабудуюць дамы, але ня будуць жыць у іх; і будуць садзіць вінаграднікі, але ня будуць піць віна з іх.

14Блізка вялікі дзень ГОСПАДА, блізка ён і вельмі хутка [прыйдзе]. Голас дня ГОСПАДА. Тады горка крычаць будзе волат.

15Дзень гневу дзень гэты, дзень нядолі і бядоты, дзень загубы і спусташэньня, дзень цемры і змроку, дзень хмары і імглы,

16дзень рогу і гукаў трубных супраць гарадоў умацаваных і супраць вежаў высокіх.

17І будуць уціскаць чалавека, і яны будуць хадзіць, як сьляпыя, бо яны зграшылі супраць ГОСПАДА; і кроў іхняя будзе вылітая ў пыл, а ўнутранасьці іхнія — у гной.

18Ані срэбра іхняе, ані золата іхняе ня зможа вырата­ваць іх у дзень гневу ГОСПАДА, але агнём рэўнасьці Ягонай бу­дзе зьедзена ўся зямля, бо загубу страшэнную Ён учыніць для жыхароў зямлі гэтай.

крыніца: Біблія (пераклад А.Бокуна)

WEBREATH · 11:11

«He himself gives everyone life and breath and everything else» — Acts 17:25

Breath is one for all: everyone lives by it, whoever they are and whatever they believe. Every day at 11:11 local time people stop for sixty seconds, breathe, and thank GOD for the breath — each in their own words, each within themselves. In that minute we are One Breath.

WEBREATH — the Minute at 11:11, your own local time — we are One Breath