Хрысціянства
назад

ЗАХАРЫЯ 14

1Вось, надыходзіць дзень ГОСПАДА, і падзеляць здабычу тваю пасярод цябе.

2І Я зьбяру ўсе народы супраць Ерусаліму на бітву, і горад будзе здабыты, і дамы будуць разрабаваныя, і жанчыны будуць зьняслаўленыя, і палова гораду пойдзе ў палон, але рэшта народу ня будзе вынішчана з гораду.

3І выйдзе ГОСПАД, і будзе ваяваць з народамі гэтымі, як у дзень змаганьня Ягонага, як у дзень бітвы.

4І стануць ногі Ягоныя ў той дзень на гары Аліўнай, якая перад абліччам Ерусаліму з усходу; і рашчэпіцца гара Аліўная папалам, на ўсход і на захад, [і будзе] даліна вельмі вялікая, і пасунецца палова гары на поўнач, а палова — на поўдзень.

5І вы будзеце ўцякаць у даліну гор Маіх, бо даліна гор будзе сягаць аж да Ацэлу; і вы будзеце ўцякаць, як уцякалі перад землятрусам у дні Узіі, валадара Юды; і прыйдзе ГОСПАД, Бог мой, і ўсе сьвятыя з Ім.

6І станецца ў той дзень, што ня будзе сьвятла каштоўнага, але цемра і холад.

7І станецца адзіны [той] дзень, вядомы ГОСПАДУ, ані дзень, ані ноч; і станецца, што ў часе вячэрнім будзе сьвятло.

8І станецца ў той дзень, што пацякуць воды жывыя з Ерусаліму, палова іх — у мора ўсходняе, і палова іх — у мора заходняе; улетку і ўзімку будзе [гэта].

9І будзе ГОСПАД Валадаром над усёю зямлёй. У той дзень будзе ГОСПАД адзін, і імя Ягонае — адно.

10І ўся зямля будзе як раўніна ад Гевы да Рымону, які на поўдні ад Ерусаліму, і ён будзе ўзьняты, і будзе заселены на месцы сваім, ад Брамы Бэн’яміна і да месца Брамы Першай, аж да Брамы Нарожнай, і ад Вежы Хананэля аж да тоўчні валадара.

11І будуць жыць у ім, і ўжо ня будзе там [вынішчэньня] з закляцьцем, але будзе жыць Ерусалім у бясьпецы.

12І гэта будзе пляга, якой ГОСПАД ударыць усе народы, якія будуць ваяваць супраць Ерусаліму: цела іхняе згніе, хоць яны будуць стаяць на нагах сваіх, і вочы іхнія згніюць у вачніцах іхніх, і язык іхні згніе ў роце іхнім.

13І станецца ў той дзень, што вялікае замяшаньне ад ГОСПАДА будзе сярод іх і схопіць кожны адзін аднаго за руку, і падымецца рука ягоная на руку бліжняга свайго.

14І Юда таксама будзе ваяваць у Ерусаліме, і будзе сабранае багацьце ўсіх народаў навокал: золата, срэбра і адзеньне ў мностве вялікім.

15І такая самая пляга як пляга гэтая будзе на каня, мула, вярблюда і асла, і на ўсякую жывёлу, якая будзе ў табарах гэтых.

16І станецца, што кожны пазасталы з усіх народаў, якія прыходзілі супраць Ерусаліму, будуць узыходзіць год у год, каб пакланіцца Валадару, ГОС­ПАДУ Магуцьцяў, і сьвятка­ваць Сьвята Намётаў.

17І станецца, калі хто ня ўзыйдзе разам з сем’ямі зямлі ў Ерусалім, каб пакланіцца Валадару, ГОСПАДУ Магуцьцяў, на таго ня будзе ісьці дождж.

18І калі сем’і Эгіпту ня ўзыйдуць і ня прыйдуць, будзе на іх пляга, якой ударыць ГОСПАД народы, якія не ўзыйшлі, каб сьвяткаваць Сьвята Намётаў.

19Гэта будзе за грэх Эгіпту і за грэх усіх народаў, якія не ўзыйшлі, каб сьвяткаваць Сьвята Намётаў.

20У той дзень будзе на бомах конскіх [напісана]: “Сьвятое для ГОСПАДА”, і будуць казаны ў Доме ГОСПАДА, як тыя крапільніцы перад ахвярнікамі.

21І будуць усе казаны ў Ерусаліме і ў Юдзе сьвятымі для ГОСПАДА Магуцьцяў. І прыйдуць усе, хто складае ахвяру, і возьмуць, і будуць варыць у іх, і ня будзе ўжо Хананейца ў Доме ГОСПАДА Магуцьцяў у той дзень.

крыніца: Біблія (пераклад А.Бокуна)

WEBREATH · 11:11

«He himself gives everyone life and breath and everything else» — Acts 17:25

Breath is one for all: everyone lives by it, whoever they are and whatever they believe. Every day at 11:11 local time people stop for sixty seconds, breathe, and thank GOD for the breath — each in their own words, each within themselves. In that minute we are One Breath.

WEBREATH — the Minute at 11:11, your own local time — we are One Breath