Хрысціянства
назад

ПЕСЬНЯ 5

1«Я ўвайшоў у сад мой, сястра мая, нявеста; зьбі­раю міру маю з пахошчамі маімі, ем соты мае з мёдам маім, п’ю віно маё з малаком маім. Ешце, сябры, і піце, і насычайцеся каханьнем!»

2«Я сплю, а сэрца маё чувае. [Вось,] голас любага майго, які стукае! “Адчыні мне, сястра мая, сяброўка мая, галубка мая, беззаганная мая, бо галава мая ўся ў расе, кучары мае — у кроплях начных!”

3Адзеньне маё я скінула з сябе, ці [зноў] мне апранаць яго? Памыла ногі свае, ці зноў маю брудзіць іх?

4Любы мой працягнуў руку сваю праз адтуліну і задрыжэла ў-ва мне нутро маё.

5Я ўстала, каб адчыніць любаму майму; і з рук маіх сьцякала міра, і з пальцаў маіх міра каштоўнае [капала] на клямку засаўкі.

6Я адчыніла любаму майму; але любы мой пайшоў, аддаліўся. Душа мая млела, калі ён прамаўляў. Шукала яго і не знайшла яго, гукала яго і ён не азваўся мне.

7Спаткалі мяне вартаўнікі, якія абыходзяць горад; зьбілі мяне і паранілі мяне, забралі покрыва маё ў мяне вартаўнікі муроў.

8Заклінаю вас, дочкі Ерусалімскія, калі спаткаеце любага майго, што вы скажаце яму? [Скажыце,] што я зьнемаглася ад каханьня».

9«Чым любы твой мілейшы ад другіх, найпрыгажэйшая з жанчынаў? Чым любы твой мілейшы ад другіх, што ты так заклінаеш нас?»

10«Любы мой белы і румяны, найлепшы сярод дзясяткаў тысячаў.

11Галава ягоная — шчырае золата, золата найчысьцейшае, кучары ягоныя — як гронкі фінікаў, чорныя як крумкачы.

12Вочы ягоныя — як галубы над водамі бруістымі, купаюцца ў малацэ, сядзяць над струмянём паўнаводным.

13Шчокі ягоныя — як кветнік пахошчаў, на якіх растуць зёлкі духмяныя; вусны ягоныя — лілеі, з іх цячэ міра найлепшае.

14Рукі ягоныя — вальцы залатыя, напоўненыя тапазамі; жывот ягоны — выраб з косьці слановай, выкладзены шафірамі.

15Ногі ягоныя — слупы з мармуру, пастаўленыя на апоры залатыя; выгляд ягоны — як Лібан, велічны, нібы кедры.

16Вусны ягоныя — слодыч, і ўвесь ён прывабны. Вось такі любы мой, і вось такі сябар мой, дочкі Ерусалімскія».

крыніца: Біблія (пераклад А.Бокуна)

WEBREATH · 11:11

«He himself gives everyone life and breath and everything else» — Acts 17:25

Breath is one for all: everyone lives by it, whoever they are and whatever they believe. Every day at 11:11 local time people stop for sixty seconds, breathe, and thank GOD for the breath — each in their own words, each within themselves. In that minute we are One Breath.

WEBREATH — the Minute at 11:11, your own local time — we are One Breath