РУТ 3
1І сказала ёй Наомі, сьвякруха ейная: «Дачка мая, ці не пашукаць табе прыстанішча, каб добра было табе?
2І ці ж Боаз ня ёсьць нашым крэўным, з дзяўчынамі якога ты была? Вось, ён будзе веяць на таку ячмень у гэтую ноч.
3Памыйся, памажся, і апрані адзеньне тваё, і зыходзячы, зыйдзі на ток, але не паказвайся гэтаму чалавеку, пакуль ён ня скончыць есьці і піць.
4І калі ён ляжа спаць, заўваж месца, дзе ён ляжа, і падыйдзі, і адкрый ногі ягоныя, і ляж там, і ён скажа табе, што табе рабіць».
5І [Рут] сказала ёй: «Усё, што ты сказала мне, зраблю».
6І зыйшла яна на ток, і зрабіла тое, што загадала ёй сьвякруха ейная.
7І паеў Боаз, і выпіў, і стала добра сэрцу ягонаму, і пайшоў, каб легчы на канцы снапоў. І прыйшла [Рут] паціху, і адкрыла ногі ягоныя, і легла.
8І была палова ночы, і схамянуўся мужчына, і павярнуўся, і вось, жанчына ляжыць ля ног ягоных.
9І сказаў ён: «Хто ты?» І яна сказала: «Я — Рут, служка твая. Расьцягні плашч твой над служкай тваёй, бо ты — сваяк-абаронца мой».
10І сказаў ён: «Дабраслаўлёная ты ГОСПАДАМ, дачка мая. Ты зьявіла большую міласэрнасьць цяпер, чым спачатку. Ты не пайшла шукаць маладых людзей, ці то багатых, ці то бедных.
11І цяпер, дачка мая, ня бойся. Я зраблю для цябе ўсё, пра што ты сказала, бо ведаюць усе ў брамах народу майго, што ты — жанчына дабрадзейная.
12І гэта праўдзіва, што я — сваяк-абаронца твой, але ёсьць яшчэ сваяк-абаронца, бліжэйшы, чым я.
13Заставайся на ноч, а раніцаю, калі ён адкупіць цябе, добра, няхай адкупіць. А калі ён не захоча адкупіць цябе, я адкуплю цябе, як жывы ГОСПАД. Сьпі тут да раніцы».
14І спала яна ля ног ягоных аж да раніцы. І ўстала яна раней, чым чалавек можа пазнаць бліжняга свайго. І сказаў [Боаз]: «Няхай ніхто ня ведае, што жанчына прыходзіла на ток».
15І сказаў: «Дай накідку, якую маеш на сабе, і трымай яе». І яна трымала, а ён адмерыў ёй шэсьць [мераў] ячменю, і ўсклаў на яе, і яна пайшла ў горад.
16І прыйшла яна да сьвякрухі сваёй, і тая сказала ёй: «Што ў цябе, дачка мая?» І яна распавяла ёй усё, што той чалавек зрабіў для яе.
17І сказала: «Ён даў мне шэсьць [мераў] ячменю, бо сказаў ён мне: “Ня пойдзеш пустой да сьвякрухі тваёй”».
18І сказала [Наомі]: «Будзь спакойнай, дачка мая, аж пакуль даведаешся, як пойдуць справы, бо гэты чалавек не супакоіцца, пакуль ня скончыць справы ў гэты дзень».
крыніца: Біблія (пераклад А.Бокуна)
WEBREATH · 11:11
«He himself gives everyone life and breath and everything else» — Acts 17:25
Breath is one for all: everyone lives by it, whoever they are and whatever they believe. Every day at 11:11 local time people stop for sixty seconds, breathe, and thank GOD for the breath — each in their own words, each within themselves. In that minute we are One Breath.
WEBREATH — the Minute at 11:11, your own local time — we are One Breath