Хрысціянства
назад

РЫМЛЯНАЎ 7

1Ці ж вы ня ведаеце, браты, бо кажу да тых, якія ведаюць Закон, што закон валадарыць над чалавекам увесь час, пакуль той жывы?

2Бо замужняя жанчына прывязана законам да жывога мужа; а калі муж памрэ, зьнішчаецца закон мужа.

3Таму, калі пры жывым мужы выйдзе за другога мужа, будзе названая чужаложніцай; а калі памрэ муж, яна вольная ад закону і ня будзе чужаложніцай, выйшаўшы за другога мужа.

4Гэтак і вы, браты мае, памерлі для Закону праз цела Хрыстовае, каб належаць вам другому, Які ўваскрошаны з мёртвых, каб даваць плод Богу.

5Бо калі мы былі ў целе, пакуты грахоў, якія [паўставалі] праз Закон, дзеялі ў членах вашых, каб даваць плод сьмерці.

6А цяпер мы вызваліліся ад Закону, якім былі зьвязаныя, памершы для яго, каб нам служыць у абнаўленьні духа, а ня ў старасьці літары.

7Дык што скажам? Ці Закон — грэх? Няхай ня станецца! Але я не зразумеў бы грэх, як толькі праз Закон, бо я ня ведаў бы пажаданьня, каб Закон не сказаў: «Не жадай».

8Але грэх, атрымаўшы нагоду праз прыказаньне, выклікаў у-ва мне ўсякае пажаданьне, бо без закону грэх мёртвы.

9Я жыў некалі без Закону, а калі прыйшло прыказаньне, грэх ажыў, а я памёр.

10І было знойдзена мною, што прыказаньне, якое на жыцьцё, яно на сьмерць,

11бо грэх, атрымаўшы нагоду праз прыказаньне, зьвёў мяне і забіў праз яго.

12Так што Закон сьвяты, і прыказаньне сьвятое, і праведнае, і добрае.

13Дык няўжо добрае сталася мне сьмерцю? Няхай ня станецца! Але грэх, каб быў выяўлены як грэх, праз добрае робіць мне сьмерць, каб грэх стаўся праз меру грэшным праз прыказаньне.

14Бо мы ведаем, што Закон духоўны, а я — цялесны, прададзены пад [уладу] грэху.

15Бо я не разумею, што раблю, бо не раблю тое, што хачу, але, што ненавіджу, тое раблю.

16А калі я раблю тое, што не хачу, згаджаюся з Законам, што ён — добры,

17і цяпер ужо ня я раблю гэта, але грэх, які жыве ў-ва мне.

18Бо ведаю, што не жыве ў-ва мне, гэта значыцца, у целе маім, добрае; бо жаданьне [добрага] ёсьць у-ва мне, але каб зрабіць добрае, таго не знаходжу.

19Бо добрае, якое хачу, не раблю, а благое, якога не хачу, раблю.

20А калі я раблю тое, што не хачу, ужо ня я раблю гэта, але грэх, які жыве ў-ва мне.

21Таму я знаходжу закон, што, калі хачу рабіць добрае, ёсьць у-ва мне благое.

22Бо паводле ўнутранага чалавека я захапляюся Законам Божым,

23а ў членах маіх бачу другі закон, які супрацівіцца закону розуму майго і бярэ мяне ў палон закону грэху, які ёсьць у членах маіх.

24Гаротны я чалавек! Хто выбавіць мяне ад гэтага цела сьмерці?

25Дзякую Богу праз Ісуса Хрыста, Госпада нашага. Дык таму я сам розумам служу Закону Божаму, а целам — закону грэху.

крыніца: Біблія (пераклад А.Бокуна)

WEBREATH · 11:11

«He himself gives everyone life and breath and everything else» — Acts 17:25

Breath is one for all: everyone lives by it, whoever they are and whatever they believe. Every day at 11:11 local time people stop for sixty seconds, breathe, and thank GOD for the breath — each in their own words, each within themselves. In that minute we are One Breath.

WEBREATH — the Minute at 11:11, your own local time — we are One Breath