Хрысціянства
назад

РЫМЛЯНАЎ 16

1Даручаю ж вам Фэбу, сястру нашую, якая ёсьць служыцелькай царквы ў Кенхрэях,

2каб вы прынялі яе ў Госпадзе, як дастойна сьвятым, і дапамаглі ёй, у чым яна будзе мець у вас патрэбу, бо і яна была падтрымкай для многіх і для мяне самога.

3Прывітайце Прыскілу і Акілу, супрацоўнікаў маіх у Хрысьце Ісусе,

4якія за душу маю падстаўлялі шыі свае, якім ня я адзін дзякую, але і ўсе цэрквы паганаў, і царкву, якая ў іхнім доме.

5Прывітайце Эпэнэта, улюбёнага майго, які ёсьць зачаткам Ахаі для Хрыста.

6Прывітайце Марыю, якая шмат працавала дзеля нас.

7Прывітайце Андроніка і Юнію, сваякоў маіх і вязьняў са мною, якія знакамітыя між апосталаў і якія раней за мяне былі ў Хрысьце.

8Прывітайце Амплія, улюбёнага майго ў Госпадзе.

9Прывітайце Урбана, супрацоўніка нашага ў Хрысьце, і Стахія, улюбёнага майго.

10Прывітайце Апэлеса, выпрабаванага ў Хрысьце. Прывітайце тых, якія Арыстабулавы.

11Прывітайце Ірадыёна, сваяка майго. Прывітайце з Наркісавых тых, якія ў Госпадзе.

12Прывітайце Трыфэну і Трыфосу, якія працуюць у Госпадзе. Прывітайце любую Пэрсіду, якая шмат працавала ў Госпадзе.

13Прывітайце Руфа, выбранага ў Госпадзе, і маці ягоную і маю.

14Прывітайце Асінкрыта, Флегонта, Германа, Патроба, Гермеса і братоў, якія з імі.

15Прывітайце Філялёга і Юлію, Нэрэя і сястру ягоную, і Алімпана, і ўсіх сьвятых, якія з імі.

16Прывітайце адзін аднаго ў сьвятым пацалунку. Вітаюць вас цэрквы Хрыстовыя.

17Прашу вас, браты, зважайце на тых, якія робяць нязгоду і згаршэньні насуперак вучэньню, якому вы навучыліся, і ўхіляйцеся ад іх.

18Бо гэткія служаць ня Госпаду нашаму Ісусу Хрысту, але свайму жывату, і красамоўствам ды ласкавасьцю зводзяць сэрцы нявінных.

19Бо вашая паслухмянасьць вядомая ўсім, дык я радуюся дзеля вас, але хачу, каб вы былі мудрыя на добрае і не зьмешаныя з ліхім.

20А Бог супакою неўзабаве скрышыць шатана пад нагамі вашымі. Ласка Госпада нашага Ісуса Хрыста з вамі. Амэн.

21Вітаюць вас Цімафей, супрацоўнік мой, і Луцый, і Язон, і Сасіпатр, сваякі мае.

22Вітаю вас у Госпадзе я, Тэрцый, які пісаў гэтае пасланьне.

23Вітае вас Гай, гасьцінны для мяне і для ўсяе царквы. Вітае вас Эраст, скарбнік гораду, і брат Кварт.

24Ласка Госпада нашага Ісуса Хрыста з усімі вамі. Амэн.

25А Таму, Які можа ўмацаваць вас паводле Эвангельля майго і пропаведзі Ісуса Хрыста, паводле адкрыцьця таямніцы, пра якую замоўчвалася ад часоў адвечных,

26і якая цяпер яўлена праз прарочыя Пісаньні і, паводле загаду Адвечнага Бога, абвешчана ўсім народам, [каб прыйшлі да] паслухмянасьці веры,

27Адзінаму Мудраму Богу праз Ісуса Хрыста слава на вякі. Амэн.

крыніца: Біблія (пераклад А.Бокуна)

WEBREATH · 11:11

«He himself gives everyone life and breath and everything else» — Acts 17:25

Breath is one for all: everyone lives by it, whoever they are and whatever they believe. Every day at 11:11 local time people stop for sixty seconds, breathe, and thank GOD for the breath — each in their own words, each within themselves. In that minute we are One Breath.

WEBREATH — the Minute at 11:11, your own local time — we are One Breath