ПСАЛЬМЫ 95
1Хадземце, будзем радавацца ў ГОСПАДЗЕ, усклікаць Скале збаўленьня нашага!
2Станьма перад абліччам Ягоным з падзякаю, гімны ўсклікайма Яму!
3Бо ГОСПАД ёсьць Бог вялікі і Валадар вялікі над усімі багамі.
4У руцэ Ягонай глыбіні зямлі, і Ягоныя вяршыні найвышэйшыя гор.
5Ягонае мора, бо Ён яго ўчыніў, і сухазем’е рукі Ягоныя ўкшталтавалі.
6Прыйдзіце, паклонімся і ўпадзем, укленчым перад абліччам ГОСПАДА, Творцы нашага!
7Бо Ён — Бог наш, а мы — народ чарады Ягонай і авечкі рукі Ягонай. Сёньня, калі пачуеце голас Ягоны:
8«Не рабіце цьвёрдымі сэрцы вашыя, як у Мэрыве, як у дзень выпрабаваньня ў пустыні,
9дзе бацькі вашыя выпрабоўвалі Мяне, спакушалі Мяне, хоць і бачылі справы Мае!
10Сорак гадоў Я брыдзіўся пакаленьнем гэтым, і Я сказаў: “Яны — народ, што блукаецца сэрцам, і яны не спазналі шляхоў Маіх”.
11Дык Я прысягнуў у гневе Маім, што яны ня ўвойдуць у супачынак Мой».
крыніца: Біблія (пераклад А.Бокуна)
WEBREATH · 11:11
«He himself gives everyone life and breath and everything else» — Acts 17:25
Breath is one for all: everyone lives by it, whoever they are and whatever they believe. Every day at 11:11 local time people stop for sixty seconds, breathe, and thank GOD for the breath — each in their own words, each within themselves. In that minute we are One Breath.
WEBREATH — the Minute at 11:11, your own local time — we are One Breath