Хрысціянства
назад

ПСАЛЬМЫ 94

1Божа помсты, ГОСПАДЗЕ, Божа помсты, зазьзяй!

2Узьніміся, Судзьдзя зямлі, аднагародзь пыхліўцам за тое, што зрабілі яны!

3Дакуль бязбожнікі, ГОС­ПАДЗЕ, дакуль бязбожнікі будуць радавацца?

4[Дакуль] будуць плявузгаць, прамаўляць дзёрзка? [Дакуль] будуць гаварыць усе злачынцы?

5Яны крышаць народ Твой, ГОСПАДЗЕ, прыціскаюць спадчыну Тваю.

6Удоваў і прыхадняў мардуюць і сіротаў забіваюць,

7і кажуць: «Ня ўбачыць гэтага ГОСПАД, і не даведаецца Бог Якуба!»

8Зразумейце, бязглуздыя з народу! І калі, бязглуздыя, паразумнееце?

9Ці ж Той, Які вуха стварыў, не пачуе? Ці ж Той, Які вока ўфармаваў, ня ўбачыць?

10Ці ж Той, Які навучае народы, ня будзе караць, Той, Які вучыць чалавека ведам?

11ГОСПАД ведае думкі чалавечыя, што яны — марнасьць.

12Шчасьлівы чалавек, якога Ты, ГОСПАДЗЕ, навучаеш і вучыш яго Закону Твайму,

13каб быў ён у супакоі ў дні ліхія, пакуль выкапаны будзе дол для бязбожніка.

14Бо не адкіне ГОСПАД народ Свой, і спадчыну Сваю не пакіне.

15Бо вернецца суд да праведнасьці, і пойдуць за ім усе правыя сэрцам.

16Хто за мяне супраць злачынцаў паўстане? Хто заступіцца за мяне супраць тых, што робяць злачынства?

17Калі б ГОСПАД ня быў успамогай мне, хутка душа мая пасялілася б у [месцы] маўчаньня.

18Калі я сказаў: «Хістаецца нага мая!», міласэрнасьць Твая, ГОСПАДЗЕ, умацавала мяне.

19Калі мноства цяжкіх думак у нутры маім, пацяшэньні Твае падбадзёрваюць душу маю.

20Ці ж можа таварышаваць з Табою пасад загубы, які чыніць ліхоцьце супраць пастановы [Тваёй]?

21Яны зьбіраюцца супраць душы праведніка і кроў нявінную асуджаюць.

22Але ГОСПАД стаўся ўмацаваным замкам для мяне, і Бог мой — скалой прыстанішча майго.

23І зьверне Ён на іх злачынства іхняе, і ў ліхоце іхняй вынішчыць іх; вынішчыць іх ГОСПАД, Бог наш.

крыніца: Біблія (пераклад А.Бокуна)

WEBREATH · 11:11

«He himself gives everyone life and breath and everything else» — Acts 17:25

Breath is one for all: everyone lives by it, whoever they are and whatever they believe. Every day at 11:11 local time people stop for sixty seconds, breathe, and thank GOD for the breath — each in their own words, each within themselves. In that minute we are One Breath.

WEBREATH — the Minute at 11:11, your own local time — we are One Breath