Хрысціянства
назад

ПСАЛЬМЫ 92

1Псальм. Сьпеў на дзень суботы.

2Добра славіць ГОСПАДА і выслаўляць імя Тваё, Найвышэйшы!

3Апавядаць раніцаю міласэрнасьць Тваю, і вернасьць Тваю — уначы,

4на дзесяціструнным псалтыры і на гусьлях граючы.

5Бо Ты ўзьвесяліў мяне, ГОСПАДЗЕ, справамі Тваімі, творам рук Тваіх буду радавацца.

6Якія вялікія ўчынкі Твае, ГОСПАДЗЕ; вельмі глыбокія думкі Твае.

7Чалавек бязглузды ня будзе ведаць, і дурань не зразумее гэтага.

8Калі бязбожнікі зелянеюць, як трава, і ўсе ліхадзеі квітнеюць, няхай будуць яны зьнішчаны на вякі!

9А Ты, ГОСПАДЗЕ, узвышаны на вякі!

10Бо вось ворагі Твае, ГОСПАДЗЕ, бо вось ворагі Твае загінуць, і будуць расьцярушаныя ўсе ліхадзеі.

11І Ты ўзнясеш рог мой, як у аднарога, я буду памазаны сьвежым алеем.

12Будуць глядзець вочы мае на ворагаў маіх, і пра злачынцаў, якія паўсталі супраць мяне, пачуюць вушы мае.

13Праведнік быццам пальма зелянее, ён расьце, як той кедр на Лібане.

14Насаджаныя ў Доме ГОСПАДА зелянеюць на пана­дворках Бога нашага.

15Яны плод свой даюць і ў старасьці, яны сакавітыя і сьвежыя,

16каб абвяшчаць, што ГОСПАД справядлівы, Скала мая, і няма ў Ім беззаконьня.

крыніца: Біблія (пераклад А.Бокуна)

WEBREATH · 11:11

«He himself gives everyone life and breath and everything else» — Acts 17:25

Breath is one for all: everyone lives by it, whoever they are and whatever they believe. Every day at 11:11 local time people stop for sixty seconds, breathe, and thank GOD for the breath — each in their own words, each within themselves. In that minute we are One Breath.

WEBREATH — the Minute at 11:11, your own local time — we are One Breath