Хрысціянства
назад

ПСАЛЬМЫ 91

1Той, які жыве пад заслонай Найвышэйшага і пад ценем Усемагутнага,

2кажа да ГОСПАДА: «Ты — прыстанішча маё і цьвярдыня мая, Бог мой, на Якога я спадзяюся».

3Бо Ён выратуе цябе ад пасткі птушкалова, ад пошасьці сьмяротнай.

4Пер’ем Сваім закрые цябе, і пад крыламі Ягонымі будзеш мець надзею; праўда Ягоная — шчыт і заслона.

5Не спалохаешся страху ўначы, ані стралы, якая ўдзень ляціць,

6ані пошасьці, якая ў цемры прыходзіць, ані заразы, якая сярод белага дня пустошыць.

7Тысяча побач з табой упадзе і дзесяць тысячаў праваруч ад цябе, а да цябе яна не падыйдзе.

8Толькі вачыма тваімі глядзець будзеш і ўбачыш з бязбожнымі расплату.

9За тое, што ты ГОСПАДА, прыбежышча сваё, і Найвышэйшага выбраў за сялібу сабе,

10не спаткае цябе злое, і пакараньне не наблізіцца да намёту твайго.

11Бо Ён анёлам Сваім загадае пра цябе, каб захоўвалі цябе на ўсіх шляхах тваіх.

12На руках панясуць цябе, каб не спатыкнуўся аб камень нагою тваёю.

13Па ільвах і гадзюках хадзіць будзеш, львянятаў і цмокаў патопчаш.

14«За тое, што ён Мяне ўзьлюбіў, збаўлю яго; узвышу яго, бо імя Маё ведае.

15Будзе клікаць Мяне, і Я адкажу яму; у бядзе Я буду з ім, выратую яго і ўшаную яго.

16Доўгімі днямі насычу яго і дам убачыць збаўленьне Маё».

крыніца: Біблія (пераклад А.Бокуна)

WEBREATH · 11:11

«He himself gives everyone life and breath and everything else» — Acts 17:25

Breath is one for all: everyone lives by it, whoever they are and whatever they believe. Every day at 11:11 local time people stop for sixty seconds, breathe, and thank GOD for the breath — each in their own words, each within themselves. In that minute we are One Breath.

WEBREATH — the Minute at 11:11, your own local time — we are One Breath