Хрысціянства
назад

ПСАЛЬМЫ 8

1Кіраўніку хору: на лад Гітыт. Псальм Давіда.

2ГОСПАДЗЕ, Госпадзе наш! Якое слаўнае імя Тваё па ўсёй зямлі! Слава Твая ўзьнесеная па-над нябёсы!

3З вуснаў немаўлятаў і тых, што пры грудзях, Ты зрабіў умацаваньне супраць ненавісьнікаў Тваіх, каб спыніць ворага і мсьціўцу.

4Калі я гляджу на неба Тваё, твор пальцаў Тваіх, на месяц і на зоркі, якія Ты паставіў,

5я думаю: «Што ёсьць чалавек, што Ты памятаеш пра яго, і сын чалавечы, што Ты наведваеш яго?

6Не нашмат Ты паменшыў яго перад багамі, і славай і веліччу Ты ўкаранаваў яго,

7і даў яму панаваць над творамі рук Тваіх, і ўсё Ты паклаў пад ногі яму:

8авечак і валоў усіх, і зьвяроў палявых,

9птушак у небе, і рыбаў у моры, і ўсё, што ходзіць сьцежкамі марскімі».

10ГОСПАДЗЕ, Госпадзе наш! Якое слаўнае імя Тваё па ўсёй зямлі!

крыніца: Біблія (пераклад А.Бокуна)

WEBREATH · 11:11

«He himself gives everyone life and breath and everything else» — Acts 17:25

Breath is one for all: everyone lives by it, whoever they are and whatever they believe. Every day at 11:11 local time people stop for sixty seconds, breathe, and thank GOD for the breath — each in their own words, each within themselves. In that minute we are One Breath.

WEBREATH — the Minute at 11:11, your own local time — we are One Breath