Хрысціянства
назад

ПСАЛЬМЫ 88

1Сьпеў. Псальм сыноў Караха. Кіраўніку хору: на лад сумны, суцішаны. Навучаньне Гэмана Эзрахі.

2ГОСПАДЗЕ, Божа збаўленьня майго! Удзень я крычу, і ўначы я перад Табою!

3Няхай прыйдзе перад аблічча Тваё малітва мая; прыхілі вуха Тваё да галашэньня майго.

4Бо перасычана ліхоцьцем душа мая, і жыцьцё маё дакранаецца да пекла.

5Я залічаны да тых, што зыходзяць у магілу; я стаўся, як чалавек, які сілы ня мае.

6Сярод памёршых, свабодны, падобны да забітых, што ляжаць у магіле, якіх Ты ўжо ня ўзгадваеш, і адсечаны яны ад рукі Тваёй.

7Ты кінуў мяне ў яму найглыбейшую, у месца цёмнае, у глыбіню.

8Націснула на мяне ярасьць Твая, і ўсімі хвалямі Тваімі прыціснуў Ты мяне. (Сэлях)

9Ты аддаліў ад мяне знаёмых маіх, Ты зрабіў мяне агідным для іх; я зьвязаны і выйсьці не магу.

10Самлела вока маё ад пакутаў; кожны дзень я клічу Цябе, ГОСПАДЗЕ, і выцягваю да Цябе рукі мае.

11Ці Ты зробіш цуд для памёршых? Ці нябожчыкі паўстануць і будуць славіць Цябе? (Сэлях)

12Ці будзе абвешчана ў магіле міласэрнасьць Твая, і вернасьць Твая — у [месцы] загубы?

13Ці ў цемры даведаюцца пра цуды Твае, і пра праведнасьць Тваю — у зямлі забыцьця?

14Але я галашу да Цябе, ГОСПАДЗЕ, і раніцаю малітва мая сустракае Цябе.

15Дзеля чаго, ГОСПАДЗЕ, Ты пакінуў душу маю, хаваеш аблічча Тваё ад мяне?

16З маленства я прыгнечаны і паміраю; пераносячы жахі Твае, я зьнямогся.

17Нада мною прайшоў жар [гневу] Твайго, пагрозы Твае вынішчаюць мяне,

18атачаюць мяне, як вада, кожны дзень, абступаюць мяне разам.

19Ты аддаліў ад мяне тых, што любяць [мяне], і бліжніх, знаёмыя мае — у цемры.

крыніца: Біблія (пераклад А.Бокуна)

WEBREATH · 11:11

«He himself gives everyone life and breath and everything else» — Acts 17:25

Breath is one for all: everyone lives by it, whoever they are and whatever they believe. Every day at 11:11 local time people stop for sixty seconds, breathe, and thank GOD for the breath — each in their own words, each within themselves. In that minute we are One Breath.

WEBREATH — the Minute at 11:11, your own local time — we are One Breath