Хрысціянства
назад

ПСАЛЬМЫ 85

1Кіраўніку хору. Сыноў Караха. Псальм.

2Ты зьявіў ласку, ГОСПАДЗЕ, для зямлі Тваёй, Ты вярнуў палон Якуба.

3Ты дараваў віну народу Твайго, Ты пакрыў усе грахі іхнія. (Сэлях)

4Ты стрымаў усю лютасьць Тваю, адвярнуў жар гневу Твайго.

5Вярні нас, Божа збаўленьня нашага, і спыні абурэньне Тваё на нас.

6Няўжо вечна будзеш гневацца на нас і гнеў Твой працягнеш з пакаленьня ў пакаленьне?

7Няўжо не павернешся, каб ажывіць нас, каб народ Твой узрадаваўся ў Табе?

8Дай нам убачыць, ГОСПАДЗЕ, міласэрнасьць Тваю, і збаўленьне Тваё дай нам!

9Паслухаю, што кажа Бог ГОСПАД, бо Ён кажа пра супакой для народу Свайго і для багабойных Сваіх, і няхай не зьвяртаюцца яны да глупоты. (Сэлях)

10Вось, блізка збаўленьне Ягонае для тых, што баяцца Яго, каб слава [Божая] пасялілася на зямлі нашай.

11Міласэрнасьць і праўда сустрэнуцца, праведнасьць і супакой пацалуюцца.

12Праўда ўзыйдзе з зямлі, і праведнасьць з неба глядзець будзе.

13І ГОСПАД дасьць даброцьце, і зямля наша дасьць ураджай свой.

14Праведнасьць будзе ісьці перад абліччам Яго і будзе стаяць на шляху крокаў Ягоных.

крыніца: Біблія (пераклад А.Бокуна)

WEBREATH · 11:11

«He himself gives everyone life and breath and everything else» — Acts 17:25

Breath is one for all: everyone lives by it, whoever they are and whatever they believe. Every day at 11:11 local time people stop for sixty seconds, breathe, and thank GOD for the breath — each in their own words, each within themselves. In that minute we are One Breath.

WEBREATH — the Minute at 11:11, your own local time — we are One Breath