Хрысціянства
назад

ПСАЛЬМЫ 83

1Сьпеў. Псальм Асафа.

2Божа! Не маўчы, і ня будзь у маўчаньні і ў супакоі, Божа!

3Бо вось, узварухнуліся ворагі Твае, і ненавісьнікі Твае паднялі галаву.

4Супраць народу Твайго яны кнуюць [намеры] таемныя і радзяцца супраць тых, каго Ты ахоўваеш.

5Яны сказалі: «Хадзіце і сатрэм іх між народамі, і імя Ізраіля ня будзе ўзгадвацца болей».

6Бо радзіліся яны аднадумна, супраць Цябе заключылі запавет

7намёты Эдому і Ізмаэльцы, Мааў і Агаране,

8Геваль і Амон, і Амалек, Філістынцы і жыхары Тыру.

9І Асур далучыўся да іх, стаўся ён рамяном для сыноў Лота. (Сэлях)

10Зрабі ж Ты ім як Мадыяну, як Сісэры, як Явіну каля ручая Кішон,

11якія зьнішчаныя каля Эндору, сталіся як гной на зямлі.

12Учыні з імі, з магнатамі іхнімі як з Арэвам і Зэвам, і з усімі князямі іхнімі, як з Зэвахам і Сальмунам,

13якія казалі: «Возьмем сабе ў спадчыну сялібы Божыя!»

14Божа мой! Зрабі іх як [пыл у] віхуры, як салому пад ветрам!

15Як агонь паліць лясы і як полымя апальвае горы,

16гэтак Ты перасьледуй іх бурай Тваёю і віхурай Тваёй напалохай!

17Напоўні сорамам абліччы іхнія, і будуць шукаць імя Тваё, ГОСПАДЗЕ.

18Няхай будуць асаромленыя і спалоханыя навечна, няхай будуць у сораме і загінуць,

19і даведаюцца, што імя Тваё — ГОСПАД, і толькі Ты — Найвышэйшы над усёй зямлёю.

крыніца: Біблія (пераклад А.Бокуна)

WEBREATH · 11:11

«He himself gives everyone life and breath and everything else» — Acts 17:25

Breath is one for all: everyone lives by it, whoever they are and whatever they believe. Every day at 11:11 local time people stop for sixty seconds, breathe, and thank GOD for the breath — each in their own words, each within themselves. In that minute we are One Breath.

WEBREATH — the Minute at 11:11, your own local time — we are One Breath