ПСАЛЬМЫ 81
1Кіраўніку хору: на лад Гітыт. Асафа.
2Весяліцеся перад Богам моцы нашай; радасна гукайце Богу Якуба!
3Пачніце сьпяваньне, вазьміце бубны, гусьлі мілагучныя і псалтыр.
4Дзьміце ў трубу ў маладзік, у поўню, у дзень сьвята нашага,
5бо гэткая пастанова ў Ізраілі, закон Бога Якубавага.
6Ён паставіў гэта на сьведчаньне для Язэпа, калі выводзіў з зямлі Эгіпецкай, і мы пачулі мову, якой ня ведалі:
7«Я прыбраў цяжар з плячэй ягоных, рукі ягоныя вольныя ад кашоў.
8У бядзе ты паклікаў Мяне, і Я выратаваў цябе; адказаў табе з-за заслоны грымотаў, выспрабаваў цябе пры водах Мэрывы. (Сэлях)
9Слухай, народзе Мой! Я буду сьведчыць супраць цябе, Ізраіль. Каб ты паслухаў Мяне,
10і не было ў цябе бога чужога, і не пакланяўся ты богу чужынцаў!
11Я — ГОСПАД, Бог твой, Які вывеў цябе з зямлі Эгіпецкай! Расчыні шырока вусны твае, і Я напоўню іх.
12Але народ Мой не паслухаў голасу Майго, і Ізраіль ня быў паслухмяны Мне.
13Дык Я пакінуў іх у закамянеласьці сэрца іхняга, і яны хадзілі паводле намераў сваіх.
14О, калі б народ Мой паслухаў Мяне, калі б Ізраіль хадзіў шляхамі Маімі,
15Я б неўзабаве ўпакорыў ворагаў іхніх, і супраць прыгнятальнікаў іхніх павярнулася б рука Мая.
16Тыя, што ГОСПАДА ненавідзяць, падпарадкаваліся б ім, а шчасьце іхняе трывала б на вякі.
17І Я карміў бы іх з тлустасьці пшаніцы, мёдам са скалы насычаў бы іх».
крыніца: Біблія (пераклад А.Бокуна)
WEBREATH · 11:11
«He himself gives everyone life and breath and everything else» — Acts 17:25
Breath is one for all: everyone lives by it, whoever they are and whatever they believe. Every day at 11:11 local time people stop for sixty seconds, breathe, and thank GOD for the breath — each in their own words, each within themselves. In that minute we are One Breath.
WEBREATH — the Minute at 11:11, your own local time — we are One Breath