ПСАЛЬМЫ 80
1Кіраўніку хору: на лад: “Лілея сьведчаньня”. Псальм Асафа.
2Пастыру Ізраіля, прыхілі вуха! Ты, Які, як авечкі, водзіш Язэпа, Які на херувімах сядаеш, зазьзяй!
3Перад абліччам Эфраіма, і Бэн’яміна, і Манасы абудзі магутнасьць Тваю і прыйдзі збавіць нас!
4Божа, вярні нас назад. Асьвяці нас абліччам Тваім, і будзем збаўленыя!
5ГОСПАДЗЕ, Божа Магуцьцяў, дакуль Ты будзеш у гневе пры малітве народу Твайго?
6Ты накарміў іх хлебам сьлёзаў і шчодра сьлязьмі напаіў іх.
7Ты паставіў нас як [костку] нязгоды дзеля суседзяў нашых, і ворагі нашыя кпяць з нас.
8Божа Магуцьцяў, вярні нас назад. Асьвяці нас абліччам Тваім, і будзем збаўленыя!
9Ты вінаградную лазу вынес з Эгіпту, выгнаў народы і яе пасадзіў.
10Ты расчысьціў [месца] перад абліччам яе, і ўкараніў карані ейныя, і яна напоўніла зямлю.
11Горы пакрыліся ценем яе, і вецьце яе — як кедры Божыя.
12Яна пусьціла галіны свае аж да мора, і парасткі свае — да ракі.
13Чаму Ты раскідаў агароджу ейную, і кожны, хто ідзе дарогаю, абрывае яе?
14Дзік лясны падкопвае яе, і зьвер палявы пасьвіцца ў ёй.
15Божа Магуцьцяў, павярніся [да нас], зірні з неба, і паглядзі, і наведай вінаградную лазу гэтую!
16Захавай тое, што правіца Твая пасадзіла, і парасткі, якія Ты для Сябе ўмацаваў.
17Яны спалены агнём і пасечаны, і гінуць ад гневу аблічча Твайго.
18Няхай рука Твая будзе над мужам правіцы Тваёй, над сынам чалавечым, якога Ты ўмацаваў для Сябе!
19А мы не адступімся ад Цябе; ажыві нас, і мы будзем клікаць імя Тваё.
20ГОСПАДЗЕ, Божа Магуцьцяў, вярні нас назад. Асьвяці нас абліччам Тваім, і будзем збаўленыя!
крыніца: Біблія (пераклад А.Бокуна)
WEBREATH · 11:11
«He himself gives everyone life and breath and everything else» — Acts 17:25
Breath is one for all: everyone lives by it, whoever they are and whatever they believe. Every day at 11:11 local time people stop for sixty seconds, breathe, and thank GOD for the breath — each in their own words, each within themselves. In that minute we are One Breath.
WEBREATH — the Minute at 11:11, your own local time — we are One Breath