ПСАЛЬМЫ 77
1Кіраўніку хору. Едутуну. Псальм Асафа.
2Голас мой да Бога, і буду крычаць; голас мой да Бога, і Ён пачуў мяне.
3У дзень трывогі маёй шукаю я Госпада; уначы рука мая працягнутая і не зьнемагаецца; адмаўляецца ад пацяшэньня душа мая.
4Узгадваю пра Бога і стогну; енчу і зьнемагае дух мой. (Сэлях)
5Ты затрымаў павекі вачэй маіх; я ўстрывожаны, і не магу гаварыць.
6Разважаю пра дні старадаўнія, пра гады спрадвечныя.
7Уначы ўзгадваю песьні мае, енчу ў сэрцы маім, і дапытваецца дух мой:
8«Няўжо Госпад на вякі адкінуў мяне і ня будзе больш спагадаць?
9Няўжо назаўсёды канец міласэрнасьці Ягонай, і вестка з пакаленьня ў пакаленьне счэзла?
10Няўжо Бог забыўся пра літасьцівасьць Сваю і спыніў у гневе Сваім літасьць Сваю?» (Сэлях)
11І я сказаў: «Гэта боль мой, што зьмянілася правіца Найвышэйшага.
12Буду ўзгадваць дзеяньні ГОСПАДА; бо хачу ўзгадваць цуды Твае старадаўнія.
13І буду разважаць пра ўсе справы Твае, і пра вялікія ўчынкі Твае буду апавядаць».
14У сьвятасьці, Божа, шлях Твой. Які Бог гэтакі вялікі, як Бог?
15Ты — Бог, Які цуды робіць. Ты даў спазнаць народам моц Тваю.
16Ты бараніў рамяном Тваім народ Твой, сыноў Якуба і Язэпа. (Сэлях)
17Убачылі Цябе воды, Божа, убачылі Цябе воды і задрыжэлі, і затрэсьліся бяздоньні.
18Лінулі з хмараў воды; выдалі голас аблокі, і лёталі стрэлы Твае.
19Голас грымотаў Тваіх у віхуры; маланкі сусьвет асьвятлялі; зямля трэслася і дрыжэла.
20Праз мора ішоў шлях Твой, і сьцяжына Твая — праз воды вялікія, і сьлядоў Тваіх нельга пазнаць.
21Ты вёў народ Твой, як авечкі, рукой Майсея і Аарона.
крыніца: Біблія (пераклад А.Бокуна)
WEBREATH · 11:11
«He himself gives everyone life and breath and everything else» — Acts 17:25
Breath is one for all: everyone lives by it, whoever they are and whatever they believe. Every day at 11:11 local time people stop for sixty seconds, breathe, and thank GOD for the breath — each in their own words, each within themselves. In that minute we are One Breath.
WEBREATH — the Minute at 11:11, your own local time — we are One Breath