Хрысціянства
назад

ПСАЛЬМЫ 76

1Кіраўніку хору: на струнных інструмэнтах. Псальм Асафа. Сьпеў.

2Вядомы ў Юдэі Бог, вялікае ў Ізраілі імя Ягонае.

3І паўстаў у Салеме схоў Ягоны, і жытло Ягонае — на Сыёне.

4Там Ён скрышыў стрэлы луку, шчыт і меч, і вайну. (Сэлях)

5Ты зьзяеш, Ты слаўнейшы за горы здабычы.

6Зрабаваныя моцныя сэрцам, дрэмлюць сном сваім, і не знайшлі ўсе мужы дужыя рук сваіх.

7Ад пагрозаў Тваіх, Божа Якуба, здрантвелі і калясьніца, і конь.

8Ты, [толькі] Ты [напаўняеш] страхам, і хто можа ўстаяць перад абліччам Тваім у час гневу Твайго?

9З неба Ты даеш пачуць прысуд, зямля ў страху і маўчаньні,

10калі Бог падняўся на суд, каб збавіць усіх уцісканых на зямлі. (Сэлях)

11Бо [нават] ярасьць чалавека будзе славіць Цябе, парэшткамі ярасьці Ты падпярэжашся.

12Давайце і спаўняйце абяцаньні ГОСПАДУ, Богу вашаму; усе, што навакол Яго, нясіце дары Страшліваму.

13Ён пазбаўляе духу князёў, Ён страшны для валадароў зямных.

крыніца: Біблія (пераклад А.Бокуна)

WEBREATH · 11:11

«He himself gives everyone life and breath and everything else» — Acts 17:25

Breath is one for all: everyone lives by it, whoever they are and whatever they believe. Every day at 11:11 local time people stop for sixty seconds, breathe, and thank GOD for the breath — each in their own words, each within themselves. In that minute we are One Breath.

WEBREATH — the Minute at 11:11, your own local time — we are One Breath