Хрысціянства
назад

ПСАЛЬМЫ 75

1Кіраўніку хору: на лад: “Не загубляй!”. Псальм Асафа. Сьпеў.

2Славім мы Цябе, Божа, славім, і тыя, што блізкія да імя Твайго, абвяшчаюць цуды Твае.

3«Калі Я прызначу [месца] спатканьня, Я буду судзіць паводле справядлівасьці.

4Калі растапляецца зямля і ўсе, хто жыве на ёй, Я ўзважваю слупы яе. (Сэлях)

5Я кажу да тых, якія хваляцца сабою: “Не хваліцеся!”, і да бязбожных: “Не падымайце рогі!

6Не падымайце высока рогі свае, не прамаўляйце, дзёрзка [трымаючы] шыю!”»

7Бо ані з усходу, ані з захаду, ані з пустыні вывышэньне,

8але Бог ёсьць Судзьдзя, гэтага Ён паніжае, а таго вывышае.

9Бо ў руцэ ГОСПАДА келіх з віном, якое пеніцца; ён поўны напою зьмяшанага, і Ён з яго налівае, але толькі фуз ягоны будуць піць усе бязбожнікі на зямлі.

10А я буду апавядаць [пра гэта] вечна, буду выслаўляць Бога Якуба.

11І ўсе рогі бязбожнікам я адсяку, і будуць узьнятыя рогі праведнага.

крыніца: Біблія (пераклад А.Бокуна)

WEBREATH · 11:11

«He himself gives everyone life and breath and everything else» — Acts 17:25

Breath is one for all: everyone lives by it, whoever they are and whatever they believe. Every day at 11:11 local time people stop for sixty seconds, breathe, and thank GOD for the breath — each in their own words, each within themselves. In that minute we are One Breath.

WEBREATH — the Minute at 11:11, your own local time — we are One Breath