ПСАЛЬМЫ 73
1Псальм Асафа. Які добры Бог для Ізраіля, для тых, якія чыстыя сэрцам!
2А ў мяне амаль не спатыкнуліся ногі мае, ледзь не пакаўзнуліся крокі мае.
3Бо я пазайздросьціў тым, што хваляць сябе, убачыўшы супакой бязбожнікаў,
4бо яны ня маюць гора аж да сьмерці і добра ўскормлена цела іхняе,
5нядолі людзкой яны ня маюць, і [кары], як у іншых лю-дзей, няма для іх.
6Дзеля гэтага атачае шыю іхнюю пыха, ліхадзейства нібы шатамі атуляе іх.
7Ад тлустасьці павылазілі вочы іхнія, прыходзіць [ім] больш за ўяўленьні сэрца [іхняга].
8Яны зьдзекуюцца і гавораць зласьліва; звысака гавораць пра крыўду.
9Да неба ўзьнімаюцца вуснамі сваімі, а язык іхні па зямлі гуляе.
10Дык туды і народ Ягоны паварочваецца, і шчодрыя воды выліваюцца на іх.
11І яны кажуць: «Як Бог даведацца? І ці мае веданьне [пра гэта] Найвышэйшы?»
12Вось, гэткія ёсьць бязбожнікі, і ў спакоі вечным зьбіраюць яны багацьці.
13Дык ці-ж зусім надарма я захоўваў у чыстасьці сэрца маё і абмываў у нявіннасьці рукі мае,
14і білі мяне ўвесь дзень, і каралі мяне кожную раніцу?
15Калі б я сказаў: «Буду думаць, як яны!» — я б гэтым адрокся ад пакаленьня сыноў Тваіх.
16І я разважаў, каб зразумець [усё] гэта, і нядоляй гэта [здавалася] ў вачах маіх,
17аж пакуль не ўвайшоў я ў сьвятыню Божую, і тады зразумеў канец іхні.
18Сапраўды, на коўзкім груньце Ты ставіш іх і пасылаеш на пагібель!
19Як жа імгненна яны спустошаныя, загінулі, счэзьлі ад жаху!
20Як сном пасьля абуджэньня, Ты, Госпадзе, збудзіўшыся, грэбуеш вобразам іхнім.
21Бо згоркла сэрца маё і курчыліся ныркі мае,
22я стаўся дурнем і ня ведаў нічога, і быў перад Табой, як жывёла,
23але я быў пры Табе заўсёды! Ты трымаеш мяне за правую руку маю,
24Ты вядзеш мяне паводле рады Тваёй, і потым возьмеш мяне ў славу [Тваю].
25Каго ж я маю ў небе? І на зямлі апроч Цябе мне [ніхто] не даспадобы.
26Зьнікаюць цела маё і сэрца маё, але Бог — скала сэрца майго і частка мая на вякі.
27Бо, вось, гінуць тыя, што ад Цябе адыходзяць; Ты вынішчаеш кожнага, хто чужаложыць, [выракаючыся] Цябе.
28А для мяне блізкасьць Бога ёсьць дабро; я зрабіў у Госпадзе маім, ГОСПАДЗЕ, прыстанішча маё, каб абвяшчаць усе справы Твае.
крыніца: Біблія (пераклад А.Бокуна)
WEBREATH · 11:11
«He himself gives everyone life and breath and everything else» — Acts 17:25
Breath is one for all: everyone lives by it, whoever they are and whatever they believe. Every day at 11:11 local time people stop for sixty seconds, breathe, and thank GOD for the breath — each in their own words, each within themselves. In that minute we are One Breath.
WEBREATH — the Minute at 11:11, your own local time — we are One Breath