Хрысціянства
назад

ПСАЛЬМЫ 72

1Для Салямона. Божа, дай суд Твой валадару, і праведнасьць Тваю — сыну валадара.

2Няхай судзіць ён народ Твой у праведнасьці, і ўбогіх Тваіх — у правасудзьдзі.

3Няхай прынясуць горы супакой народу, і ўзгоркі — праведнасьць.

4Няхай ён судзіць убогіх з народу, выбаўляе сыноў беднякоў і скрышыць прыгнятальнікаў.

5Няхай баяцца Цябе пакуль будзе сонца і перад абліччам месяца з пакаленьня ў пакаленьне.

6Няхай ён зыходзіць, як дождж на атаву, як кроплі дажджу, што зямля ад іх вільгатнее.

7Няхай закрасуе праведнік у дні ягоныя, і будзе мноства супакою, аж пакуль месяц стаіць.

8І няхай ён мае ўладу ад мора да мора і ад ракі аж да краю зямлі.

9Перад абліччам ягоным упадуць жыхары пустыні, і ворагі ягоныя будуць лізаць пыл.

10Валадары Таршышу і астравоў дары яму панясуць; валадары Шэвы і Сэвы прынясуць яму даніну.

11І паклоняцца яму ўсе валадары, усе народы будуць служыць яму.

12Бо ён ратуе беднага, калі той галосіць, і прыгнечанага, і таго, у каго няма дапамогі.

13Ён літуецца над гаротным і бедным і выбаўляе душы бедакоў.

14Ад ашуканства і гвалту вызваляе душы іхнія, і ў вачах ягоных кроў іхняя вельмі каштоўная.

15І будзе ён жыць, і даваць яму будуць золата Шэвы, і будуць маліцца за яго заўсёды, і будуць дабраслаўляць яго ўсе дні.

16І будзе дастатак збожжа на зямлі, на вяршынях гор; будуць шумець, як Лібан, каласы ягоныя, і мяшчане заквітнеюць, як трава на зямлі.

17І будзе імя ягонае на вякі, перад абліччам сонца будзе трываць імя ягонае, і будуць дабраслаўлёныя ў ім усе народы, і будуць шчасьлівыя ў ім.

18Дабраслаўлёны ГОСПАД Бог, Бог Ізраіля, Які Сам робіць цуды.

19І дабраслаўлёнае імя славы Ягонай на вякі, і няхай напоўніцца славай Ягонай уся зямля! Амэн, амэн!

20Канец малітвы Давіда, сына Есэя.

крыніца: Біблія (пераклад А.Бокуна)

WEBREATH · 11:11

«He himself gives everyone life and breath and everything else» — Acts 17:25

Breath is one for all: everyone lives by it, whoever they are and whatever they believe. Every day at 11:11 local time people stop for sixty seconds, breathe, and thank GOD for the breath — each in their own words, each within themselves. In that minute we are One Breath.

WEBREATH — the Minute at 11:11, your own local time — we are One Breath