Хрысціянства
назад

ПСАЛЬМЫ 6

1Кіраўніку хору: на струнных інструмэнтах, на актаву. Псальм Давіда.

2ГОСПАДЗЕ, у гневе Тваім не карай мяне і ў ярасьці Тваёй не вучы мяне!

3Зьлітуйся нада мною, ГОСПАДЗЕ, бо я нядужы; аздараві мяне, ГОСПАДЗЕ, бо трымцяць косткі мае,

4і душа мая трымціць вельмі. О, ГОСПАДЗЕ, дакуль?

5Павярніся, ГОСПАДЗЕ, выратуй душу маю, збаў мяне дзеля міласэрнасьці Тваёй!

6Бо ў сьмерці няма памяці пра Цябе, і ў пекле хто будзе славіць Цябе?

7Я зьнямогся ад уздыханьня майго; штоноч паліваю я ложак мой, сьлязьмі паліваю пасьцель маю.

8Ад тугі высахла вока маё, састарэлася праз усіх, хто ўціскае мяне.

9Адступіцеся ад мяне, усе злачынцы, бо ГОСПАД пачуў голас плачу майго.

10ГОСПАД пачуў маленьне маё, ГОСПАД прыняў малітву маю.

11Няхай будуць асаромленыя ворагі мае і няхай затрымцяць моцна, няхай павернуцца назад і будуць імгненна асаромленыя.

крыніца: Біблія (пераклад А.Бокуна)

WEBREATH · 11:11

«He himself gives everyone life and breath and everything else» — Acts 17:25

Breath is one for all: everyone lives by it, whoever they are and whatever they believe. Every day at 11:11 local time people stop for sixty seconds, breathe, and thank GOD for the breath — each in their own words, each within themselves. In that minute we are One Breath.

WEBREATH — the Minute at 11:11, your own local time — we are One Breath