ПСАЛЬМЫ 67
1Кіраўніку хору: на струнных інструмэнтах. Псальм. Сьпеў.
2Божа, зьлітуйся над намі і дабраславі нас; асьвяці нас абліччам Тваім, (Сэлях)
3каб на зямлі мы пазналі шлях Твой, між усімі народамі — збаўленьне Тваё.
4Тады будуць славіць народы Цябе, Божа, будуць славіць Цябе ўсе народы.
5Будуць весяліцца і радавацца ўсе народы, бо Ты будзеш судзіць народы справядліва і будзеш весьці народы на зямлі. (Сэлях)
6Тады будуць славіць народы Цябе, Божа, будуць славіць Цябе ўсе народы.
7Зямля дасьць ураджай свой; няхай дабраславіць нас Бог, Бог наш!
8Няхай дабраславіць нас Бог, і няхай баяцца Яго ўсе канцы зямлі!
крыніца: Біблія (пераклад А.Бокуна)
WEBREATH · 11:11
«He himself gives everyone life and breath and everything else» — Acts 17:25
Breath is one for all: everyone lives by it, whoever they are and whatever they believe. Every day at 11:11 local time people stop for sixty seconds, breathe, and thank GOD for the breath — each in their own words, each within themselves. In that minute we are One Breath.
WEBREATH — the Minute at 11:11, your own local time — we are One Breath