ПСАЛЬМЫ 66
1Кіраўніку хору. Сьпеў. Псальм. Радасна гукай для Бога, уся зямля!
2Сьпявайце славу імя Ягонага, узносьце славу і хвалу Яму!
3Кажыце да Бога: «Які Ты страшны ў дзеяньнях Тваіх! Дзеля вялікасьці моцы Тваёй падпарадкоўваюцца Табе ворагі Твае.
4Уся зямля паклоніцца Табе і будзе выслаўляць Цябе, будзе выслаўляць імя Тваё». (Сэлях)
5Хадзеце і паглядзіце на дзеяньні Бога, страшнага ва ўчынках [Сваіх] адносна сыноў чалавечых.
6Ён перамяніў мора ў сухазем’е, праз раку мы перайшлі пехатою; там радаваліся мы ў Ім!
7Ён пануе ў магутнасьці Сваёй на вякі; вочы Ягоныя сочаць за народамі, каб бунтаўнікі не вывышаліся перад Ім. (Сэлях)
8Дабраслаўляйце, народы, Бога нашага, і няхай будзе чутны голас хвалы Ягонай.
9Ён дараваў жыцьцё душы нашай і ня даў пахіснуцца назе нашай.
10Бо Ты выспрабаваў нас, Божа! Ачысьціў нас, як ачышчаецца срэбра.
11Ты ўвёў нас у пастку, сьціснуў цяжкімі путамі сьцёгны нашыя.
12Ты пасадзіў чалавека на галовы нашыя; мы прайшлі праз агонь і ваду, і Ты вывеў нас на прастор.
13Увайду ў Дом Твой з цэласпаленьнямі, споўню Табе абяцаньні мае,
14якія прамовілі губы мае, і сказаў я вуснамі маімі ў бядзе маёй.
15Цэласпаленьні з тлустых [авечак] прынясу Табе з дымам баранаў; дам [Табе] валоў і казлоў. (Сэлях)
16Хадзеце, паслухайце, і я раскажу ўсім, хто Бога баіцца, што Ён учыніў для душы маёй.
17Да Яго я клікаў вуснамі маімі, і ўзьвялічваньне было на языку маім.
18Калі б я глядзеў на нягоднае ў сэрцы маім, Госпад мяне б не пачуў!
19Але Бог пачуў і зьвярнуў увагу [Сваю] на голас малітвы маёй.
20Дабраслаўлёны Бог, Які не адкінуў малітвы маёй і міласэрнасьці Сваёй [не пазбавіў мяне]!
крыніца: Біблія (пераклад А.Бокуна)
WEBREATH · 11:11
«He himself gives everyone life and breath and everything else» — Acts 17:25
Breath is one for all: everyone lives by it, whoever they are and whatever they believe. Every day at 11:11 local time people stop for sixty seconds, breathe, and thank GOD for the breath — each in their own words, each within themselves. In that minute we are One Breath.
WEBREATH — the Minute at 11:11, your own local time — we are One Breath