Хрысціянства
назад

ПСАЛЬМЫ 65

1Кіраўніку хору. Псальм Давіда. Сьпеў.

2Табе, Божа, прыналежыць хвала на Сыёне; і Табе будуць споўненыя абяцаньні.

3Ты чуеш малітву, да Цябе ўсякае цела імкнецца.

4Справы беззаконныя перамаглі мяне, але Ты дараваў нам правіны нашыя.

5Шчасьлівы той, каго Ты выбраў і наблізіў, каб жыў ён на панадворках Тваіх; мы будзем насычацца даброцьцем Дому Твайго, сьвятой сьвятыні Тваёй.

6Страшнымі [ўчынкамі] ў праведнасьці Ты адказваеш нам, Божа збаўленьня нашага, пэўнасьць усіх канцоў зямлі і далёкага мора,

7Які ўгрунтаваў горы сілаю Сваёй, Які падперазаны магутнасьцю,

8Які суцішае шум мора, шум хваляў ягоных і мноства народу.

9І будуць баяцца знакаў Тваіх жыхары канцоў сьвету, землі на ўсходзе і на захадзе Ты разьвесяляеш.

10Ты наведаў зямлю і напаіў яе, Ты ўзбагаціў яе Божым струмянём, напоўненым водамі. Ты прыгатаваў збожжа на ёй, бо гэтак угрунтаваў яе.

11Ты насычаеш разоры яе і разраўноўваеш скібы яе, кроплямі дажджу разьмякчаеш яе, парастак яе дабраслаўляеш.

12Ты ўкаранаваў год дабром Тваім, і сьцежкі Твае разьліваюць тлустасьць,

13разьліваюць на пашы ў пустыні, і ўзгоркі падпярэзваюцца радасьцю,

14апранаюцца ў чароды авечак, і даліны атуляюцца збожжам, радасна гукаюць і сьпяваюць.

крыніца: Біблія (пераклад А.Бокуна)

WEBREATH · 11:11

«He himself gives everyone life and breath and everything else» — Acts 17:25

Breath is one for all: everyone lives by it, whoever they are and whatever they believe. Every day at 11:11 local time people stop for sixty seconds, breathe, and thank GOD for the breath — each in their own words, each within themselves. In that minute we are One Breath.

WEBREATH — the Minute at 11:11, your own local time — we are One Breath