Хрысціянства
назад

ПСАЛЬМЫ 64

1Кіраўніку хору. Псальм Давіда.

2Пачуй, Божа, голас мой у смутку маім! Ад страху [перад] ворагам захавай жыцьцё маё!

3Схавай мяне ад таемных [намераў] злачынцаў, ад грамады тых, што чыняць нягоднае,

4якія навастрылі як меч язык свой, нацягнулі [лук са] стрэламі сваімі — горкімі словамі,

5каб страляць з засады ў беззаганнага; зьнянацку страляюць яны ў яго і не баяцца.

6Яны ўмацоўваюць сябе ў справах ліхіх; змаўляюцца пастку [наставіць] таемна; яны кажуць: «Хто гэта ўбачыць?»

7Яны шукаюць беззаконьня, мы гінем праз задумы беззаконныя! Бо нутро чалавека і сэр­ца — глыбокія [воды].

8І стрэліць Бог у іх стралою, зьнянацку атрымалі яны ўдар,

9і яны спатыкнуліся праз язык свой; і ўцякаюць усе, хто іх убачыў.

10І будуць баяцца ўсе людзі, і будуць апавядаць пра справы Божыя, і будуць разважаць пра тое, што Ён учыніў.

11Узрадуецца праведнік у ГОСПАДЗЕ і будзе мець надзею ў Ім, і будуць хваліць Яго ўсе шчырыя сэрцам.

крыніца: Біблія (пераклад А.Бокуна)

WEBREATH · 11:11

«He himself gives everyone life and breath and everything else» — Acts 17:25

Breath is one for all: everyone lives by it, whoever they are and whatever they believe. Every day at 11:11 local time people stop for sixty seconds, breathe, and thank GOD for the breath — each in their own words, each within themselves. In that minute we are One Breath.

WEBREATH — the Minute at 11:11, your own local time — we are One Breath