Хрысціянства
назад

ПСАЛЬМЫ 63

1Псальм Давіда, калі ён быў у пустыні Юдэйскай.

2Божа! Ты — Бог мой! Цябе я шукаю, Цябе прагне душа мая, па Табе тужыць цела маё ў сухой і спрагнёнай зямлі, на бязводзьдзі.

3Гэтак я ўглядаўся на Цябе ў сьвятасьці Тваёй, каб убачыць моц Тваю і славу Тваю.

4Бо міласэрнасьць Твая лепшая за жыцьцё; вусны мае хваліць Цябе будуць.

5Гэтак буду я дабраслаўляць Цябе ў жыцьці маім, у імя Тваё буду рукі мае ўзьнімаць.

6Быццам тлушчам і тлустасьцю насычаецца душа мая, і сьпевам хвалы будуць хваліць Цябе вусны мае,

7калі я на ложку маім пра Цябе ўспамінаю, калі ў часе варты [начной] пра Цябе разважаю.

8Бо Ты быў успамогай мне, і ў ценю крылаў Тваіх буду весяліцца.

9Прыляпілася да Цябе душа мая, падтрымлівае мяне правіца Твая.

10А тыя, што шукаюць загубы душы маёй, пойдуць у глыбіні зямлі,

11будуць аддадзены яны ў рукі мяча, стануцца здабычай шакалаў.

12І валадар узрадуецца ў Богу; і будзе хваліцца кожны, хто Ім прысягае, бо будуць заткнёныя вусны таго, хто гаворыць хлусьню.

крыніца: Біблія (пераклад А.Бокуна)

WEBREATH · 11:11

«He himself gives everyone life and breath and everything else» — Acts 17:25

Breath is one for all: everyone lives by it, whoever they are and whatever they believe. Every day at 11:11 local time people stop for sixty seconds, breathe, and thank GOD for the breath — each in their own words, each within themselves. In that minute we are One Breath.

WEBREATH — the Minute at 11:11, your own local time — we are One Breath