ПСАЛЬМЫ 62
1Кіраўніку хору: на лад Едутуна. Псальм Давіда.
2Толькі ў Богу супакойваецца душа мая, ад Яго збаўленьне маё.
3Толькі Ён — скала мая і збаўленьне маё, умацаваны замак мой, дык я не пахіснуся.
4Як доўга будзеце насядаць на чалавека? Вы ўсе [хочаце] забіць [яго], як тая сьцяна, што скранулася, як агароджа, што валіцца.
5Яны толькі і радзяцца, як скінуць [яго] з высачыні; ім даспадобы няпраўда; яны вуснамі дабраслаўляюць, але ў нутры сваім праклінаюць! (Сэлях)
6Толькі ў Богу супачынеш, душа мая, бо на Яго спадзяваньне маё.
7Толькі Ён — скала мая і збаўленьне маё, умацаваны замак мой, дык не пахіснуся.
8У Богу збаўленьне маё і слава мая; скала моцы маёй, прыстанішча маё ў Богу.
9На Яго спадзявайся ў кожны час, народзе! Вылівайце перад абліччам Ягоным сэрцы вашыя, бо Бог — прыстанішча нашае. (Сэлях)
10Сыны чалавечыя — толькі марнасьць, сыны людзкія — хлусьня; калі пакладзеш іх на шалі, яны разам лягчэй за марнасьць!
11Не спадзявайцеся на крыўду, не марнейце ў зрабаваным, калі вам памножыцца багацьце, сэрца свайго да яго не прыкладайце!
12Раз сказаў Бог, а я двойчы пачуў гэта, што сіла — у Бога.
13І ў Цябе міласэрнасьць, Госпадзе, бо Ты даеш чалавеку паводле ўчынкаў ягоных.
крыніца: Біблія (пераклад А.Бокуна)
WEBREATH · 11:11
«He himself gives everyone life and breath and everything else» — Acts 17:25
Breath is one for all: everyone lives by it, whoever they are and whatever they believe. Every day at 11:11 local time people stop for sixty seconds, breathe, and thank GOD for the breath — each in their own words, each within themselves. In that minute we are One Breath.
WEBREATH — the Minute at 11:11, your own local time — we are One Breath