Хрысціянства
назад

ПСАЛЬМЫ 60

1Кіраўніку хору: на лад: “Лілея сьведчаньня”. Залатая песьня Давіда. Дзеля навучаньня,

2калі ён змагаўся з Арам-Нагараім і з Арам-Цова, і калі Ёаў, варочаючыся, пабіў Эдом у Саляной даліне, дванаццаць тысячаў.

3Божа, Ты нас пакінуў, нас раструшчыў! Ты разгневаўся, вярніся зноў да нас!

4Ты затрос зямлёю, рашчапіў яе; вылячы разломы ейныя, бо яна хістаецца!

5Ты даў убачыць народу Твайму цяжкую долю, напаіў нас віном зьбянтэжанасьці.

6Тым, што баяцца Цябе, Ты даў знак, каб уцяклі ад аблічча луку. (Сэлях)

7Каб былі ўратаваныя ўмілаваныя Твае, збаў правіцай Тваёй і адкажы нам, і адкажы мне.

8Бог сказаў у сьвятасьці Сваёй: «Я ўзрадуюся! Я падзялю Сыхем, і даліну Сукот разьмераю.

9Мой Гілеад, і Мой Манаса, і Эфраім — моц галавы Маёй; Юда — заканадаўца Мой!

10Мааў — міса для мыцьця Майго; на Эдом кіну сандалы Мае, радасна гукай дзеля Мяне, [зямля] Філістынская».

11Хто ўвядзе мяне ў горад умацаваны? Хто завядзе мяне ў Эдом?

12Ці ж ня Ты, Божа, нас пакінуў і не выходзіш, Божа, з войскамі нашымі?

13Дай нам успамогу ў прыгнечаньні [нашым], бо марны ратунак чалавечы.

14З Богам мы зьявім сілу, і Ён растопча прыгнятальнікаў нашых.

крыніца: Біблія (пераклад А.Бокуна)

WEBREATH · 11:11

«He himself gives everyone life and breath and everything else» — Acts 17:25

Breath is one for all: everyone lives by it, whoever they are and whatever they believe. Every day at 11:11 local time people stop for sixty seconds, breathe, and thank GOD for the breath — each in their own words, each within themselves. In that minute we are One Breath.

WEBREATH — the Minute at 11:11, your own local time — we are One Breath