ПСАЛЬМЫ 55
1Кіраўніку хору: на струнных інструмэнтах. Навучаньне Давіда.
2Прыхілі вуха, Божа, да малітвы маёй і не хавайся ад маленьня майго!
3Зваж на мяне і адкажы мне; я стогну ў тузе маёй і енчу
4ад голасу ворага, ад уціску бязбожніка, бо злачынства закідаюць мне і ў гневе змагаюцца са мною.
5Сэрца маё трапеча ў-ва мне, і жахі сьмерці напалі на мяне;
6страх і дрыжаньне прыйшлі на мяне, і трывога ахапіла мяне.
7І я сказаў: «Хто дасьць мне крылы, як у голуба! Я паляцеў бы і супачыў!
8Вось, уцёк бы далёка і жыў бы ў пустыні». (Сэлях)
9Я б сьпяшаўся, каб схавацца перад ветра віхурай, перад бурай!
10Вынішчы іх, Госпадзе, падзялі мову ім, бо я бачыў крыўды і спрэчкі ў горадзе.
11Дзень і ноч яны ходзяць па мурах ягоных наўкола, злачынства і ліхоцьце ў сярэдзіне яго.
12Загуба ў сярэдзіне яго, і не зыходзяць з плошчаў ягоных ашуканства і здрада.
13Бо ня вораг мяне зьневажае, я дараваў бы [гэта], ня той, што мяне ненавідзіць, узьвялічваецца супраць мяне, ад яго б я схаваўся,
14але ты, чалавек, як я, сябра мой і знаёмы мой,
15з якім мы разам вялі шчырыя гутаркі, з якім у Дом Божы хадзілі ў грамадзе.
16Няхай, зьнішчаючы, зьнішчыць іх сьмерць! Няхай зыйдуць жывыя ў пекла, бо ліхота [жыве] ў вандраваньні іхнім, у нутры іхнім.
17А Я буду клікаць да Бога, і ГОСПАД збавіць мяне.
18Увечары, і раніцаю, і ў белы дзень я буду енчыць і галасіць, і Ён пачуе голас мой.
19Ён выбавіць душу маю, каб даць супакой ад [тых, што] варагуюць супраць мяне, бо шмат было тых, якія супраць мяне.
20Пачуе Бог, і ўпакорыць іх Той, Які жыве спрадвеку. (Сэлях) Бо няма ў іх паправы, і яны не баяцца Бога,
21руку сваю выцягваюць на тых, што з імі ў супакоі жылі, і парушаюць запавет свой;
22гладкія, як тое масла, вусны ягоныя, а ў сэрцы — варожасьць; словы ягоныя лагаднейшыя за алей, але яны — мячы аголеныя.
23Ускладзі бярэмя тваё на ГОСПАДА, і Ён паклапоціцца пра цябе; ня дасьць Ён ніколі, каб пахіснуўся праведнік.
24І Ты, Божа, іх кінеш у ямы парахненьня; людзі крыважэрныя і падступныя не [дажывуць] паловы дзён сваіх. А я на Цябе спадзяюся!
крыніца: Біблія (пераклад А.Бокуна)
WEBREATH · 11:11
«He himself gives everyone life and breath and everything else» — Acts 17:25
Breath is one for all: everyone lives by it, whoever they are and whatever they believe. Every day at 11:11 local time people stop for sixty seconds, breathe, and thank GOD for the breath — each in their own words, each within themselves. In that minute we are One Breath.
WEBREATH — the Minute at 11:11, your own local time — we are One Breath