ПСАЛЬМЫ 54
1Кіраўніку хору: на струнных інструмэнтах. Навучаньне Давіда,
2калі прыйшлі Зіфеі і сказалі Саўлу: «Ці ж гэта не Давід схаваўся ў нас?»
3Божа, імем Тваім збаў мяне, і магутнасьцю Тваёю вядзі справу маю!
4Божа, пачуй малітву маю, прыхілі вуха да словаў вуснаў маіх!
5Бо чужынцы паўсталі супраць мяне, і моцныя шукаюць душы маёй; яны ня маюць Бога перад сабою. (Сэлях)
6Вось, Бог — дапамога мая; Госпад падтрымлівае душу маю.
7Зьвяртаючыся, зьвернецца ліха на ворагаў маіх. У праўдзе Тваёй Ты вынішчы іх!
8Тады ахвотна буду складаць ахвяры Табе; буду славіць імя Тваё, ГОСПАДЗЕ, бо Ты — добры!
9Бо Ты вызваліў мяне ад усіх трывогаў, і на [загубу] ворагаў маіх глядзелі вочы мае.
крыніца: Біблія (пераклад А.Бокуна)
WEBREATH · 11:11
«He himself gives everyone life and breath and everything else» — Acts 17:25
Breath is one for all: everyone lives by it, whoever they are and whatever they believe. Every day at 11:11 local time people stop for sixty seconds, breathe, and thank GOD for the breath — each in their own words, each within themselves. In that minute we are One Breath.
WEBREATH — the Minute at 11:11, your own local time — we are One Breath