ПСАЛЬМЫ 51
1Кіраўніку хору. Псальм Давіда,
2калі прарок Натан прыйшоў да яго пасьля таго, як ён увайшоў да Батшэвы.
3Зьлітуйся нада мною, Божа, паводле міласэрнасьці Тваёй, і праз вялікую літасьць Тваю даруй правіны мае!
4Абмый мяне ўсяго ад беззаконьня майго і ачысьці мяне ад грэху майго.
5Бо я ведаю правіну маю, і грэх мой перада мною заўсёды.
6Супраць Цябе, толькі супраць Цябе саграшыў я і ліхое ўчыніў перад вачыма Тваімі, бо Ты праведны ў словах Тваіх і чысты ў судзе Тваім.
7Вось, я ў беззаконьні нарадзіўся, і ў грэху зачала мяне маці мая.
8Вось, Табе даспадобы праўда ў нутры, дык дай мне пазнаць мудрасьць у сэрцы маім.
9Акрапі мяне ізопам, каб я ачысьціўся; абмый мяне, каб я стаўся бялейшым за сьнег.
10Дай мне пачуць радасьць і вясёласьць, каб узьвесяліліся косткі, якія Ты скрышыў.
11Адвярні аблічча Тваё ад грахоў маіх і прабач мне ўсе беззаконьні мае.
12Сэрца чыстае ствары ў-ва мне, Божа, і дух упэўнены аднаві ў-ва мне.
13Не адкінь Ты мяне ад аблічча Твайго і Духа Сьвятога Твайго не забірай у мяне!
14Вярні мне радасьць збаўленьня Твайго, і духам шляхетным падтрымай мяне,
15і я буду навучаць адступнікаў шляхам Тваім, і грэшнікі вернуцца да Цябе.
16Вызваль мяне ад [віны] за кроў, Божа, Бог выратаваньня майго, і язык мой будзе крычаць пра праведнасьць Тваю.
17Адчыні, Госпадзе, вусны мае, і вусны мае будуць абвяшчаць хвалу Тваю.
18Бо Ты не жадаеш ахвяраў, хоць бы я іх даў, і цэласпаленьні не даспадобы Табе.
19Ахвяра для Бога — скрышаны дух; сэрцам скрышаным і зламаным Ты, Божа, не пагарджаеш!
20Рабі добрае Сыёну паводле ласкі Тваёй, збудуй муры Ерусаліму.
21Тады будуць Табе даспадобы ахвяры праведнасьці, цэласпаленьні і ахвяры дасканалыя; тады быкоў узьнясуць на ахвярнік Твой.
крыніца: Біблія (пераклад А.Бокуна)
WEBREATH · 11:11
«He himself gives everyone life and breath and everything else» — Acts 17:25
Breath is one for all: everyone lives by it, whoever they are and whatever they believe. Every day at 11:11 local time people stop for sixty seconds, breathe, and thank GOD for the breath — each in their own words, each within themselves. In that minute we are One Breath.
WEBREATH — the Minute at 11:11, your own local time — we are One Breath