ПСАЛЬМЫ 49
1Кіраўніку хору. Сыноў Караха. Псальм.
2Чуйце гэта, усе народы! Прыхіліце вуха, усе жыхары веку гэтага!
3Як сыны паспалітыя, так і сыны знакамітыя, разам багатыя і бедныя.
4Вусны мае кажуць мудрасьць, і думкі сэрца майго разважлівыя.
5Прыхілю да прыповесьці вуха маё, выяўлю пры [гуках] гусьляў загадку маю.
6Навошта мне баяцца ў дні няшчасьця, калі атачыла мяне беззаконьне тых, якія нападаюць на мяне,
7якія спадзяюцца на сілу сваю і мноствам багацьця свайго хваляцца?
8Ніхто выбавіць брата ня можа і даць за яго выкуп Богу,
9бо вельмі дарагая цана за душу ягоную, і зрачыся гэтага [мусіць] на вякі,
10каб ён жыў заўсёды і ня ўбачыў парахненьня.
11Бо [кожны] бачыць: мудрыя паміраюць, дурны і шалёны разам прападаюць, і пакідаюць іншым багацьце сваё.
12Думкі іхнія пра тое, што дамы іхнія на вякі, сялібы іхнія — з пакаленьня ў пакаленьне, і яны сваім імем назвалі [цэлыя] землі.
13Але чалавек у славе [доўга] трываць ня будзе, ён падобны да скаціны, якая гіне.
14Гэткі шлях іхні, тых, якія спадзяюцца на сябе, і тых, якім [словы] вуснаў іхніх даспадобы. (Сэлях)
15Як авечкі, у пекла яны зыйдуць, сьмерць пасьвіць іх будзе, і раніцаю правыя будуць мець уладу над імі, сіла іхняя ссохне, пекла — жытло іхняе.
16Але Бог выбавіць душу маю з рукі пекла, бо Сам возьме мяне. (Сэлях)
17Ня бойся, калі хто багацее, калі множыцца слава дому ягонага,
18бо, калі памрэ, нічога ня возьме з сабою, і слава ягоная ня пойдзе за ім.
19Хоць бы за жыцьця свайго душу сваю ён дабраслаўляў, і хвалілі яго, калі добра рабіў для сябе,
20ён пойдзе за пакаленьнем бацькоў сваіх, што ня ўбачаць ніколі сьвятла.
21Чалавек у славе і без разуменьня падобны да скаціны, якая гіне.
крыніца: Біблія (пераклад А.Бокуна)
WEBREATH · 11:11
«He himself gives everyone life and breath and everything else» — Acts 17:25
Breath is one for all: everyone lives by it, whoever they are and whatever they believe. Every day at 11:11 local time people stop for sixty seconds, breathe, and thank GOD for the breath — each in their own words, each within themselves. In that minute we are One Breath.
WEBREATH — the Minute at 11:11, your own local time — we are One Breath