Хрысціянства
назад

ПСАЛЬМЫ 47

1Кіраўніку хору. Сыноў Караха. Псальм.

2Усе народы, пляскайце рукамі, усклікайце Богу голасам радасьці!

3Бо страшны ГОСПАД Найвышэйшы, Валадар вялікі над усёй зямлёю.

4Ён скарыў народы, і [кінуў] паганаў пад ногі нашыя.

5Ён выбраў для нас спадчыну нашую, гонар Якуба, якога Ён палюбіў. (Сэлях)

6Узьняўся Бог з гукам гучным, ГОСПАД [узьняўся] пры голасе трубы.

7Выслаўляйце Бога, выслаўляйце! Выслаўляйце Валадара нашага, выслаўляйце!

8Бо Валадар над усёй зямлёй — [гэта] Бог; выслаўляйце [Яго] з разуменьнем.

9Валадарыць Бог над усімі народамі; Бог сядзіць на пасадзе сьвятасьці Сваёй.

10Магнаты народаў сабраліся разам з народам Бога Абрагама, бо шчыты зямлі — Божыя; Ён высока ўзьняты.

крыніца: Біблія (пераклад А.Бокуна)

WEBREATH · 11:11

«He himself gives everyone life and breath and everything else» — Acts 17:25

Breath is one for all: everyone lives by it, whoever they are and whatever they believe. Every day at 11:11 local time people stop for sixty seconds, breathe, and thank GOD for the breath — each in their own words, each within themselves. In that minute we are One Breath.

WEBREATH — the Minute at 11:11, your own local time — we are One Breath