Хрысціянства
назад

ПСАЛЬМЫ 46

1Кіраўніку хору. Сыноў Караха. На аламот. Сьпеў.

2Бог для нас — прыстанішча і моц, у бядзе ўспамога, якая заўсёды прыходзіць.

3Дык ня будзем баяцца, хоць бы захісталася зямля і горы рушылі ў сэрца мора,

4хоць бы раўлі і ўздымаліся воды ягоныя, хоць бы трэсьліся горы ад шалу яго. (Сэлях)

5[Вось] рака, струмяні ейныя радуюць горад Божы, сьвятую сялібу Найвышэйшага.

6Бог пасярод яго, дык ён не захістаецца; Бог дапаможа яму, як настане раніца.

7Зараўлі народы, захісталіся валадарствы; Ён выдаў голас Свой, і зямля растапілася.

8ГОСПАД Магуцьцяў з намі, умацаваны замак наш — Бог Якуба. (Сэлях)

9Прыйдзіце, пабачце дзеі ГОС­ПАДА, якое спусташэньне Ён зрабіў на зямлі,

10Ён войны спыняе аж да краю зямлі, крышыць лукі і дзіды расьсякае, калясьніцы паліць у агні.

11«Спыніцеся, пазнайце, што Я — Бог! Я буду ўзьвялічаны між народамі, буду ўзьвялічаны на зямлі!»

12ГОСПАД Магуцьцяў з намі, умацаваны замак наш — Бог Якуба! (Сэлях)

крыніца: Біблія (пераклад А.Бокуна)

WEBREATH · 11:11

«He himself gives everyone life and breath and everything else» — Acts 17:25

Breath is one for all: everyone lives by it, whoever they are and whatever they believe. Every day at 11:11 local time people stop for sixty seconds, breathe, and thank GOD for the breath — each in their own words, each within themselves. In that minute we are One Breath.

WEBREATH — the Minute at 11:11, your own local time — we are One Breath