ПСАЛЬМЫ 3
1Псальм Давіда, калі ён уцякаў ад аблічча Абсалома, сына свайго.
2ГОСПАДЗЕ, як шматлікія сталі прыгнятальнікі мае! Шмат іх паўстае супраць мяне!
3Шмат тых, якія кажуць пра душу маю: «Няма для яго збаўленьня ў Бога». (Сэлях)
4Але Ты, ГОСПАДЗЕ, — шчыт для мяне, Ты — слава мая, і Ты падымаеш галаву маю.
5Голасам маім я клікаў да ГОСПАДА, і Ён адказаў мне з гары Сваёй сьвятой. (Сэлях)
6Я лёг і заснуў, і абудзіўся, бо ГОСПАД падтрымлівае мяне.
7Не палохаюся я многіх тысячаў народу, што абступілі мяне наўкола.
8Паўстань, ГОСПАДЗЕ! Збаў мяне, Божа мой! Бо Ты даў ворагам маім па сківіцах, Ты скрышыў зубы бязбожнікаў.
9У ГОСПАДА збаўленьне і для народу Твайго дабраслаўленьне Тваё. (Сэлях)
крыніца: Біблія (пераклад А.Бокуна)
WEBREATH · 11:11
«He himself gives everyone life and breath and everything else» — Acts 17:25
Breath is one for all: everyone lives by it, whoever they are and whatever they believe. Every day at 11:11 local time people stop for sixty seconds, breathe, and thank GOD for the breath — each in their own words, each within themselves. In that minute we are One Breath.
WEBREATH — the Minute at 11:11, your own local time — we are One Breath