ПСАЛЬМЫ 39
1Кіраўніку хору. Едутуну. Псальм Давіда.
2Я сказаў: «Буду захоўваць шлях мой, каб не саграшыць языком маім! Буду захоўваць вусны мае вуздою, пакуль бязбожнік перада мною».
3Я зьнямеў у маўчаньні; маўчаў пра добрае, але боль мой нішчыў [мяне].
4Распалілася сэрца маё ў нутры маім; ва ўздыханьні маім запалаў агонь, і я прамовіў языком маім.
5Дай мне ведаць, ГОСПАДЗЕ, канец мой і меру дзён маіх, якая яна. Дай мне ведаць, які я нетрывалы!
6Вось, на [некалькі] пядзяў Ты даў дні мае, і век мой — як нішто перад Табою! Толькі ўсякай марнасьцю ёсьць кожны чалавек, [нават] у сіле. (Сэлях)
7Толькі як здань ходзіць чалавек, [і ёсьць] толькі марнасьцю; ён трывожыцца, прагавіта зьбірае і ня ведае, хто забярэ гэта.
8І цяпер, на што [яшчэ] я спадзяюся, Госпадзе? Надзея мая ў Табе!
9Ад усіх правінаў маіх выратуй мяне; на ганьбаваньне ад бязглуздых ня стаў мяне.
10Я зьнямеў, не адчыняю вуснаў маіх, бо Ты зрабіў гэта.
11Забяры ад мяне караньне Тваё, ад удараў рукі Тваёй я зьнікаю.
12Дакараньнем за беззаконьне Ты караеш чалавека і нявечыш, як ад молі, прагненьні ягоныя. Толькі марнасьцю ёсьць кожны чалавек! (Сэлях)
13Пачуй малітву маю, ГОСПАДЗЕ, і прыхілі вуха да ляманту майго! Не маўчы на сьлёзы мае, бо я прыхадзень у Цябе і пасяленец, як і ўсе бацькі мае.
14Не ўглядайся на мяне, каб я павесялеў перад тым, як зыйду, і ня будзе мяне!
крыніца: Біблія (пераклад А.Бокуна)
WEBREATH · 11:11
«He himself gives everyone life and breath and everything else» — Acts 17:25
Breath is one for all: everyone lives by it, whoever they are and whatever they believe. Every day at 11:11 local time people stop for sixty seconds, breathe, and thank GOD for the breath — each in their own words, each within themselves. In that minute we are One Breath.
WEBREATH — the Minute at 11:11, your own local time — we are One Breath