ПСАЛЬМЫ 38
1Псальм Давіда. Напамін.
2ГОСПАДЗЕ, у абурэньні Тваім не карай мяне і ў ярасьці Тваёй не вучы мяне!
3Бо стрэлы Твае пранізалі мяне, і лягла на мяне рука Твая.
4Няма цэлага месца ў целе маім дзеля гневу Твайго, няма супакою ў костках маіх дзеля грэху майго.
5Бо правіны мае ўзьняліся вышэй галавы маёй, як бярэмя цяжкое яны абцяжарваюць мяне.
6Сьмярдзяць, гнаяцца раны мае дзеля дурасьці маёй.
7Я скрывіўся, моцна схіліўся, усе дні ў смутку хаджу,
8бо сьцёгны мае напоўненыя распаленымі [ранамі], і няма цэлага месца ў целе маім.
9Я зьнямогся і моцна скрышаны, я выю дзеля енку сэрца майго.
10Госпадзе мой, перад Табою ўсё жаданьне маё, і ўздыханьне маё ад Цябе не схаванае.
11Сэрца маё трапечацца; пакінула мяне сіла мая, і сьвятло вачэй маіх — няма яго ў мяне.
12Тыя, што любілі мяне, і бліжнія мае стаяць насупраць ранаў маіх, і сваякі мае стаяць здалёк ад мяне.
13Тыя, што шукаюць душу маю, ставяць сіло [на мяне]; а тыя, што жадаюць ліхога для мяне, гавораць пра згубу маю і ўвесь дзень задумваюць падступнасьць.
14А я, быццам глухі, ня чую, і быццам нямы, які не расчыняе вуснаў сваіх.
15І стаўся я, быццам чалавек, які ня чуе, і няма дакараньня ў вуснах ягоных.
16Бо на Цябе, ГОСПАДЗЕ, я спадзяюся; Ты адкажаш, Госпадзе, Божа мой!
17Бо я сказаў: «Няхай яны ня радуюцца з мяне! Калі пахіснулася нага мая, няхай яны не вывышаюцца нада мною».
18Бо я блізкі да падзеньня, і боль мой заўсёды перада мною.
19Бо беззаконьне маё я апавядаю, сумую дзеля грэху майго.
20А ворагі мае жывыя і ўзмацняюцца, і шматлікімі сталі тыя, якія няслушна мяне ненавідзяць.
21Яны плацяць мне злом за дабро; яны супрацьстаяць мне, бо я за добрым ганюся.
22Не пакінь мяне, ГОСПАДЗЕ, Божа мой, не аддаляйся ад мяне!
23Пасьпяшайся на ўспамогу мне, Госпадзе мой, выратаваньне маё!
крыніца: Біблія (пераклад А.Бокуна)
WEBREATH · 11:11
«He himself gives everyone life and breath and everything else» — Acts 17:25
Breath is one for all: everyone lives by it, whoever they are and whatever they believe. Every day at 11:11 local time people stop for sixty seconds, breathe, and thank GOD for the breath — each in their own words, each within themselves. In that minute we are One Breath.
WEBREATH — the Minute at 11:11, your own local time — we are One Breath