Хрысціянства
назад

ПСАЛЬМЫ 36

1Кіраўніку хору. Слугі ГОСПАДА Давіда.

2Правіна бязбожніка засьведчана ў сэрцы маім: няма страху Божага перад вачыма ягонымі,

3бо ён ашуквае сябе ў вачах сваіх, нібы шукае беззаконьня свайго, каб узьненавідзець яго.

4Словы вуснаў ягоных — злачынства і падступнасьць, ён не захацеў разумець, каб рабіць добрае.

5Ён злачынства надумляе на ложку сваім, ён стаіць на шляху нядобрым і ня грэбуе злом.

6ГОСПАДЗЕ! Да нябёсаў міласэрнасьць Твая, а вернасьць Твая — аж да аблокаў!

7Праведнасьць Твая — быццам Божыя горы, суды Твае — як вялізнае бяздоньне! Людзей і скаціну Ты збаўляеш, ГОСПАДЗЕ.

8Якая каштоўная, Божа, міласэрнасьць Твая! Сыны чалавечыя ў ценю крылаў Тваіх маюць надзею.

9Яны насычаюцца ад тлустасьці Дому Твайго, і са струмяня асалодаў Тваіх Ты іх поіш,

10бо крыніца жыцьця — у Табе, у сьвятле Тваім мы бачым сьвятло.

11Расьцягні міласэрнасьць Тваю над тымі, што ведаюць Цябе, і праведнасьць Тваю — над [людзьмі] са шчырым сэрцам.

12Няхай не наступіць на мяне нага пыхлівых, і рука бязбожніка няхай ня зрушыць мяне.

13Там упадуць злачынцы, паваляцца і ня здолеюць паўстаць.

крыніца: Біблія (пераклад А.Бокуна)

WEBREATH · 11:11

«He himself gives everyone life and breath and everything else» — Acts 17:25

Breath is one for all: everyone lives by it, whoever they are and whatever they believe. Every day at 11:11 local time people stop for sixty seconds, breathe, and thank GOD for the breath — each in their own words, each within themselves. In that minute we are One Breath.

WEBREATH — the Minute at 11:11, your own local time — we are One Breath