ПСАЛЬМЫ 33
1Весяліцеся ў ГОСПАДЗЕ, праведнікі; правым пасуе хвала.
2Слаўце ГОСПАДА на гусьлях, выслаўляйце Яго на псалтыры дзесяціструнным!
3Сьпявайце Яму новы сьпеў; спраўна грайце [Яму] пад трубныя гукі.
4Бо слушнае слова ГОСПАДА, і ўсе творы Ягоныя верныя.
5Ён любіць праведнасьць і суд; міласэрнасьцю ГОСПАДА напоўнена зямля.
6Словам ГОСПАДА зроблены нябёсы, а подыхам вуснаў Ягоных — усе войскі іхнія.
7Ён сабраў як капу воды марскія, Ён склаў іх у скарбніцу бяздоньняў.
8Няхай баіцца ГОСПАДА ўся зямля, няхай дрыжаць перад Ім усе жыхары сусьвету.
9Бо Ён сказаў — і сталася, Ён загадаў — і паўстала.
10ГОСПАД разьбіў намеры паганаў, запярэчыў думкам народаў.
11Намер ГОСПАДА будзе трываць на вякі, думкі сэрца Ягонага — з пакаленьня ў пакаленьне.
12Шчасьлівы народ, у якога ГОСПАД ёсьць Бог, народ, які Ён выбраў на спадчыну для Сябе.
13З неба ГОСПАД глядзіць, Ён бачыць усіх сыноў чалавечых;
14з месца, дзе Ён жыве, Ён паглядае на ўсіх жыхароў зямлі.
15Ён уфармаваў сэрца кожнага з іх, Ён зважае на ўсе ўчынкі іхнія.
16Ня будзе збаўлены валадар войскам вялікім, волат ня вызваліцца праз вялікую сілу сваю;
17ненадзейны конь для выратаваньня, і вялікая сіла ягоная ня дасьць выбаўленьня.
18Вось, вока ГОСПАДА над тымі, якія баяцца Яго, якія спадзяюцца на міласэрнасьць Ягоную,
19што Ён вызваліць ад сьмерці душы іхнія, і захавае жыцьцё ў [час] голаду.
20Душа нашая чакае на ГОСПАДА; Ён — дапамога наша і шчыт наш.
21Бо ў Ім радуецца сэрца нашае; бо мы на імя Яго сьвятое спадзяемся.
22Няхай будзе міласэрнасьць Твая, ГОСПАДЗЕ, над намі, як мы на Цябе спадзяемся!
крыніца: Біблія (пераклад А.Бокуна)
WEBREATH · 11:11
«He himself gives everyone life and breath and everything else» — Acts 17:25
Breath is one for all: everyone lives by it, whoever they are and whatever they believe. Every day at 11:11 local time people stop for sixty seconds, breathe, and thank GOD for the breath — each in their own words, each within themselves. In that minute we are One Breath.
WEBREATH — the Minute at 11:11, your own local time — we are One Breath