ПСАЛЬМЫ 2
1Чаму бунтуюцца народы, і плямёны задумваюць марнае?
2Паўстаюць валадары зямлі, і князі сабраліся разам супраць ГОСПАДА і супраць Памазанца Ягонага:
3«Парвема кайданы іхнія і путы іхнія скіньма з сябе!»
4Той, Які жыве ў небе, будзе сьмяяцца, Госпад будзе кпіць з іх.
5І скажа да іх у гневе Сваім, і ў ярасьці Сваёй напужае іх:
6«Гэта Я паставіў Валадара Майго на Сыёне, гары Маёй сьвятой!»
7Я абвяшчу пастанову: «ГОСПАД сказаў да Мяне: “Ты — Сын Мой, Я сёньня нарадзіў Цябе!
8Зажадай ад Мяне, і дам Табе народы зямлі ў спадчыну, і межы зямныя — на ўласнасьць Табе.
9Кіем жалезным паб’еш іх, быццам начыньне глінянае скрышыш іх”».
10Дык цяпер, валадары, зразумейце, навучыцеся, судзьдзі зямлі!
11Служыце ГОСПАДУ са страхам і радуйцеся з дрыжаньнем.
12Ушануйце Сына, каб не разгневаўся і каб ня зьнішчыў шляху [вашага], бо неўзабаве ўзгарыцца гнеў Ягоны! Шчасьлівыя ўсе, якія ў Ім маюць надзею.
крыніца: Біблія (пераклад А.Бокуна)
WEBREATH · 11:11
«He himself gives everyone life and breath and everything else» — Acts 17:25
Breath is one for all: everyone lives by it, whoever they are and whatever they believe. Every day at 11:11 local time people stop for sixty seconds, breathe, and thank GOD for the breath — each in their own words, each within themselves. In that minute we are One Breath.
WEBREATH — the Minute at 11:11, your own local time — we are One Breath