ПСАЛЬМЫ 26
1Давіда. Судзі мяне, ГОСПАДЗЕ, бо хадзіў я ў беззаганнасьці маёй і на ГОСПАДА спадзяваўся, не хістаючыся.
2Выпрабуй мяне, ГОСПАДЗЕ, і дасьведчы; ачысьці ныркі мае і сэрца маё!
3Бо міласэрнасьць Твая перад вачыма маімі, і я хаджу ў праўдзе Тваёй.
4Я не сяджу з людзьмі марнымі, і з крывадушнымі ня буду хадзіць.
5Я ненавіджу сходы злачынцаў, і з бязбожнікамі ня буду сядзець [разам].
6Я абмыю ў нявіннасьці рукі мае і абыйду вакол ахвярніку Твайго, ГОСПАДЗЕ,
7каб голасна дзякаваць Табе і абвяшчаць усе цуды Твае.
8ГОСПАДЗЕ, я палюбіў сядзібу Дому Твайго і месца Сялібы славы Тваёй.
9Не забяры душы маёй з грэшнікамі, ані жыцьця майго з людзьмі крывавымі,
10у руках якіх брыдота, правіца якіх напоўнена хабарамі.
11А я буду хадзіць у беззаганнасьці маёй. Вызвалі Ты мяне і зьлітуйся нада мною!
12Нага мая на роўным [месцы] стаіць; у зграмаджэньнях я буду дабраслаўляць ГОСПАДА.
крыніца: Біблія (пераклад А.Бокуна)
WEBREATH · 11:11
«He himself gives everyone life and breath and everything else» — Acts 17:25
Breath is one for all: everyone lives by it, whoever they are and whatever they believe. Every day at 11:11 local time people stop for sixty seconds, breathe, and thank GOD for the breath — each in their own words, each within themselves. In that minute we are One Breath.
WEBREATH — the Minute at 11:11, your own local time — we are One Breath