ПСАЛЬМЫ 149
1Альлелюя! Сьпявайце ГОСПАДУ новы сьпеў; хвала Яму ў царкве багабойных!
2Весяліся, Ізраілю, у Творцы тваім; радуйцеся, сыны Сыёну, у Валадару вашым!
3Хвалеце імя Ягонае карагодамі, на бубнах і на гусьлях выслаўляйце Яго!
4Бо даспадобы ГОСПАДУ народ Ягоны; уцісканым Ён зьявіць збаўленьне.
5Будуць цешыцца багабойныя ў славе [Ягонай], будуць весяліцца на ложках сваіх.
6Праслаўленьне Богу няхай будзе ў вуснах іхніх, а меч двусечны — у руцэ іхняй,
7каб зьдзейсьніць помсту над паганамі, кару над народамі,
8каб вязаць валадароў іхніх ланцугамі, і шляхту іхнюю — кайданамі жалезнымі,
9каб учыніць для іх суд, як напісана. Гэткая велічнасьць для ўсіх багабойных Ягоных! Альлелюя!
крыніца: Біблія (пераклад А.Бокуна)
WEBREATH · 11:11
«He himself gives everyone life and breath and everything else» — Acts 17:25
Breath is one for all: everyone lives by it, whoever they are and whatever they believe. Every day at 11:11 local time people stop for sixty seconds, breathe, and thank GOD for the breath — each in their own words, each within themselves. In that minute we are One Breath.
WEBREATH — the Minute at 11:11, your own local time — we are One Breath