Хрысціянства
назад

ПСАЛЬМЫ 148

1Альлелюя! Хвалеце ГОСПАДА з неба, хвалеце Яго на вышынях!

2Хвалеце Яго, усе анёлы Ягоныя! Хвалеце Яго, усе войскі Ягоныя!

3Хвалеце Яго, сонца і месяц, хвалеце Яго, усе зоркі ясныя!

4Хвалеце Яго, нябёсы нябёсаў, і вы, воды, што па-над нябёсамі!

5Няхай яны хваляць імя ГОСПАДА, бо Ён загадаў, і былі створаныя,

6і паставіў іх на вякі вечныя; даў ім пастанову, і не пераступяць яе.

7Хвалеце ГОСПАДА з зямлі, цмокі і ўсе бяздоньні,

8агонь і град, сьнег і туман, вецер бурны, які дзее паводле слова Ягонага,

9горы і ўзгоркі ўсе, дрэвы пладовыя і кедры ўсе,

10зьвяры і ўся скаціна, паўзуны і птаства крылатае,

11валадары зямныя і ўсе народы, князі і ўсе судзьдзі зямлі,

12юнакі разам з дзяўчатамі, старыя і маладыя.

13Няхай яны хваляць імя ГОСПАДА, бо толькі Ягонае імя ўзьвялічанае, слава Ягоная над зямлёю і небам!

14Ён узьняў рог народу Свайго. Хвала Яму ад усіх багабойных Ягоных, ад сыноў Ізраіля, ад народу, блізкага Яму! Альлелюя!

крыніца: Біблія (пераклад А.Бокуна)

WEBREATH · 11:11

«He himself gives everyone life and breath and everything else» — Acts 17:25

Breath is one for all: everyone lives by it, whoever they are and whatever they believe. Every day at 11:11 local time people stop for sixty seconds, breathe, and thank GOD for the breath — each in their own words, each within themselves. In that minute we are One Breath.

WEBREATH — the Minute at 11:11, your own local time — we are One Breath