Хрысціянства
назад

ПСАЛЬМЫ 147

1Хвалеце ГОСПАДА, бо Ён добры; выслаўляйце Бога нашага, бо прыемна гэта. Хвала належыць Яму!

2ГОСПАД будуе Ерусалім, зьбірае выгнанцаў Ізраіля.

3Ён лечыць скрышаных сэрцам і перавязвае раны іхнія.

4Ён вызначае лік зоркам, кожную імем яе называе.

5Вялікі Госпад наш і багаты сілай, розум Ягоны меры ня мае.

6ГОСПАД дапамагае ўцісканым, бязбожнікаў да зямлі паніжае.

7Адкажыце ГОСПАДУ падзякай, выслаўляйце Бога нашага на гусьлях.

8Ён закрывае неба хмарамі, рыхтуе для зямлі дождж, узрошчвае траву на гарах,

9дае скаціне спажыву яе, і груганятам, што крычаць да Яго.

10Ня ў сіле каня Ён мае ўпадабаньне і ня ногі мужа даспадобы Яму,

11але даспадобы ГОСПАДУ тыя, што баяцца Яго, што спадзяюцца на міласэрнасьць Ягоную.

12Слаў ГОСПАДА, Ерусалім, хвалі Бога твайго, Сыёне!

13Бо Ён умацаваў завалы брамаў тваіх, дабраславіў сыноў тваіх пасярод цябе.

14Ён дае супакой у межах тваіх, тлустасьцю пшаніцы насычае цябе.

15Ён спасылае слова Сваё на зямлю, вельмі хутка бяжыць пастанова Ягоная!

16Ён дае сьнег, быццам воўну, сыпле шэрань, як попел.

17Ён кідае лёд Свой кавалкамі; перад марозам Ягоным хто можа ўстаяць?

18Ён пасылае слова Сваё, і растапляецца [ўсё]; Ён павее ветрам Сваім, і воды цякуць.

19Ён паведаміў слова, слова Сваё Якубу, пастановы Свае і суды Свае — для Ізраіля.

20Не зрабіў такога ніводнаму народу, і судоў Ягоных не пазналі яны. Альлелюя!

крыніца: Біблія (пераклад А.Бокуна)

WEBREATH · 11:11

«He himself gives everyone life and breath and everything else» — Acts 17:25

Breath is one for all: everyone lives by it, whoever they are and whatever they believe. Every day at 11:11 local time people stop for sixty seconds, breathe, and thank GOD for the breath — each in their own words, each within themselves. In that minute we are One Breath.

WEBREATH — the Minute at 11:11, your own local time — we are One Breath