Хрысціянства
назад

ПСАЛЬМЫ 140

1Кіраўніку хору. Псальм Давіда.

2Ратуй мяне, ГОСПАДЗЕ, ад чалавека ліхога, ад чалавека злачыннага захоўвай мяне!

3Яны задумляюць ліхое ў сэрцы сваім, кожны дзень узьнімаюць вайну,

4навастрылі язык свой, як зьмеі, атрута зьмяіная ў вуснах іхніх. (Сэлях)

5Захавай мяне, ГОСПАДЗЕ, ад рук бязбожніка! Захоўвай мяне ад чалавека злачыннага, ад тых, што мяркуюць пахіснуць стопы мае.

6Пыхліўцы таемна [наставілі] пастку для мяне і петлі, расьцягнулі сеці пры сьцежцы, паставілі сіло для мяне. (Сэлях)

7Сказаў я да ГОСПАДА: «Ты — мой Бог!» Прыхілі вуха, ГОС­ПАДЗЕ, на голас маленьня майго!

8ГОСПАДЗЕ, Госпадзе, моц збаўленьня майго, Ты засланяеш галаву маю ў дзень бітвы.

9Ня дай таго, ГОСПАДЗЕ, што жадае бязбожнік, намерам ягоным ня дай споўніцца, каб не ўзьнімаліся яны! (Сэлях)

10Няхай галовы тых, што мяне абступілі, пакрыюцца ліхоцьцем вуснаў іхніх!

11Няхай пасыплецца на іх вугольле! У агонь няхай кіне Ён іх, у дол глыбокі, каб ім не паўстаць!

12Чалавек з языком [ліхім] на зямлі ня ўстоіць; на чалавека злачыннага ліхоцьце цікаваць будзе, каб загубіць яго.

13Ведаю я, што ГОСПАД выступіць у справе прыгнечанага, [дасьць] суд убогаму.

14І будуць праведнікі славіць імя Тваё, правыя будуць жыць перад абліччам Тваім!

крыніца: Біблія (пераклад А.Бокуна)

WEBREATH · 11:11

«He himself gives everyone life and breath and everything else» — Acts 17:25

Breath is one for all: everyone lives by it, whoever they are and whatever they believe. Every day at 11:11 local time people stop for sixty seconds, breathe, and thank GOD for the breath — each in their own words, each within themselves. In that minute we are One Breath.

WEBREATH — the Minute at 11:11, your own local time — we are One Breath