Хрысціянства
назад

ПСАЛЬМЫ 132

1Сьпеў узыходжаньня. Узгадай, ГОСПАДЗЕ, пра Давіда і ўсе беды ягоныя,

2як ён прысягаў ГОСПАДУ, даваў абяцаньне Моцнаму Якуба:

3«Не ўвайду ў намёт дому майго, не ўзыйду на пасьцель ложка майго,

4ня дам вачам маім сну і павекам маім дрымоты,

5пакуль не знайду месца для ГОСПАДА, сялібы для Моцнага Якуба!»

6Вось, мы чулі пра яго ў Эфраце, знайшлі яго на палях Яару.

7Хадзем у сялібу Ягоную, паклонімся перад падножжам стопаў Ягоных.

8Паўстань, ГОСПАДЗЕ, у месца супачынку Твайго, Ты і каўчэг моцы Тваёй!

9Сьвятары Твае няхай апрануцца ў праведнасьць, і багабойныя Твае няхай радуюцца!

10Дзеля Давіда, слугі Твайго, не адварочвай аблічча ад памазанца Твайго!

11Прысягаў ГОСПАД Давіду праўду і не адступіцца ад яе: «Таго, [хто ёсьць] плод улоньня твайго, Я пасаджу на пасадзе тваім.

12І калі сыны твае будуць захоўваць запавет Мой і сьведчаньні Мае, якім Я буду навучаць іх, таксама сыны іхнія будуць вечна сядзець на пасадзе тваім».

13Бо ГОСПАД выбраў Сыён, пажадаў, [каб быў] сялібай для Яго, [кажучы]:

14«Вось месца супачынку Майго вечна. Тут буду жыць, бо яго ўпадабаў.

15Дабраслаўляючы, дабраслаўлю здабытак ягоны, убогіх ягоных насычу хлебам.

16І сьвятароў ягоных апрану ў збаўленьне, і багабойныя ягоныя, радуючыся, радавацца будуць.

17Там Я ўзрашчу рог Давіду, там пастаўлю сьветач памазанцу Майму.

18Ворагаў ягоных апрану ў ганьбу, а над ім расквітнее дыядэма».

крыніца: Біблія (пераклад А.Бокуна)

WEBREATH · 11:11

«He himself gives everyone life and breath and everything else» — Acts 17:25

Breath is one for all: everyone lives by it, whoever they are and whatever they believe. Every day at 11:11 local time people stop for sixty seconds, breathe, and thank GOD for the breath — each in their own words, each within themselves. In that minute we are One Breath.

WEBREATH — the Minute at 11:11, your own local time — we are One Breath