ПСАЛЬМЫ 129
1Сьпеў узыходжаньня. Шмат уціскалі мяне з маладосьці маёй, — няхай скажа Ізраіль, —
2шмат уціскалі мяне з маладосьці маёй, але мяне не перамаглі.
3На хрыбце маім аралі аратыя, праганяючы доўгія барозны свае.
4ГОСПАД праведны, Ён расьсек вяроўкі бязбожнікаў.
5Няхай будуць асаромленыя і адступяцца назад усе, што ненавідзяць Сыён!
6Няхай будуць яны, як трава на даху, якая раней, чым вырвуць яе, засыхае,
7і жнец не напоўніць ёю рукі сваёй, і вязальнік снапоў — жменяў сваіх.
8I ня скажа той, што міма праходзіць: «Дабраслаўленьне ГОСПАДА няхай будзе над вамі! Дабраслаўляем вас імем ГОСПАДА!»
крыніца: Біблія (пераклад А.Бокуна)
WEBREATH · 11:11
«He himself gives everyone life and breath and everything else» — Acts 17:25
Breath is one for all: everyone lives by it, whoever they are and whatever they believe. Every day at 11:11 local time people stop for sixty seconds, breathe, and thank GOD for the breath — each in their own words, each within themselves. In that minute we are One Breath.
WEBREATH — the Minute at 11:11, your own local time — we are One Breath