ПСАЛЬМЫ 125
1Сьпеў узыходжаньня. Тыя, што спадзяюцца на ГОСПАДА, [яны] як гара Сыён, якая не пахісьнецца і будзе на вякі.
2Горы вакол Ерусаліму, а ГОСПАД — вакол народу Свайго ад сёньня і на вякі.
3Бо кій бязбожнікаў не застанецца над лёсам праведнікаў, каб не цягнулі праведнікі рук сваіх да беззаконьня.
4Рабі, ГОСПАДЗЕ, добрае добрым і тым, хто шчыры ў сэрцы сваім.
5Але тых, што зыходзяць на сьцежкі крывыя свае, няхай выганіць ГОСПАД разам са злачынцамі. Супакой над Ізраілем!
крыніца: Біблія (пераклад А.Бокуна)
WEBREATH · 11:11
«He himself gives everyone life and breath and everything else» — Acts 17:25
Breath is one for all: everyone lives by it, whoever they are and whatever they believe. Every day at 11:11 local time people stop for sixty seconds, breathe, and thank GOD for the breath — each in their own words, each within themselves. In that minute we are One Breath.
WEBREATH — the Minute at 11:11, your own local time — we are One Breath