Хрысціянства
назад

ПСАЛЬМЫ 122

1Сьпеў узыходжаньня. Давіда. Узрадаваўся я, калі мне сказалі: «Хадзем у Дом ГОСПАДА!»

2Вось, ногі нашыя стаяць у брамах тваіх, Ерусаліме!

3Ерусаліме! Ты пабудаваны, як горад, які злучаны разам,

4куды ўваходзяць калены, калены ГОСПАДА, як сьведчаньне для Ізраіля, каб славіць імя ГОСПАДА,

5бо там стаяць пасады судовыя, пасады дому Давіда.

6Прасіце пра супакой для Ерусаліму! Няхай маюць даб­радзенства тыя, якія любяць цябе.

7Супакой няхай будзе ў мурах тваіх, дабрабыт — у палацах тваіх.

8Дзеля братоў маіх і бліжніх маіх кажу цяпер: «Супакой табе!»

9Дзеля Дому ГОСПАДА, Бога нашага, буду шукаць дабра для цябе.

крыніца: Біблія (пераклад А.Бокуна)

WEBREATH · 11:11

«He himself gives everyone life and breath and everything else» — Acts 17:25

Breath is one for all: everyone lives by it, whoever they are and whatever they believe. Every day at 11:11 local time people stop for sixty seconds, breathe, and thank GOD for the breath — each in their own words, each within themselves. In that minute we are One Breath.

WEBREATH — the Minute at 11:11, your own local time — we are One Breath